Грамадства

За атаку дрона на базу АМАПа двух вайскоўцаў завочна асудзілі да вялікіх тэрмінаў і штрафаў

У Мінскім гарадскім судзе быў вынесены завочны прысуд добраахвотніку ва Украіне Паўлу Кулажанку і былому вайскоўцу Віталю Пацехіну. Іх абвінавацілі паводле шасці артыкулаў КК, у тым ліку «акце тэрарызму», за атаку дронам на базу АМАПа ў ноч на 25 верасня 2021 года. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў ім 24 і 23 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна, а таксама штраф 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў) кожнаму. Апроч гэтага Пацехіна пазбавілі звання «капітан у адстаўцы», піша «Вясна».

Віталь Пацехін і Павел Кулажанка

Павел Кулажанка — былы баец АМАПа, які цяпер ваюе як добраахвотнік ва Украіне. Пацехін — былы вайсковец. Менавіта яго назвалі выканаўцам атакі на базу АМАПа. Абодва маюць дачыненне да ініцыятывы «Супраціў», якую прызналі тэрарыстычнай.

Як заяўляе следства, Пацехін «пры садзейнічанні недасведчаных кантрабандыстаў» атрымаў з Украіны дрон вялікай грузападымальнасці і некалькі месяцаў рыхтаваўся да нападу.

«У начны час на тэрыторыі свайго ўчастка ў Мінскім раёне абвінавачаны эксперыментаваў з запальнай сумессю і трэніраваўся кіраваць беспілотнікам. Каб павысіць шанцы на поспех, ён мадэрнізаваў лятальны апарат, усталяваўшы прыстасаванне скідання грузу і відэакамеру. Да дня выканання тэракту Пацехін усё старанна спланаваў і ў ноч з 24 на 25 верасня рэалізаваў задуманае. /…/ З дапамогай беспілотніка абвінавачаны скінуў дзве пяцілітровыя бутэлькі з запальнай сумессю на базу АМАП», — гаварылася ў абвінавачванні СК.

Пасля гэтага ён схаваў дрон і пакінуў Беларусь. Аператыўнікі, аднак, знайшлі пазней беспілотнік.

Кулажанку і Пацехіну выставілі абвінавачанні па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса: «акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай» (ч. 3 арт. 289 КК), «стварэнне і кіраванне тэрарыстычнай арганізацыяй» (ч. 1 і ч. 2 арт. 290-4 КК), «змова з мэтай захопу ўлады» (ч. 1 арт. 357 КК), «незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў» (ч. 2 арт. 295-3 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), «арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі» (ч. 1 і ч. 2 арт. 290-5 КК).

На маёмасць Кулажанкі і Пацехіна накладзены арышт агульным коштам каля 240 тысяч рублёў.

Каментары

Пяць былых сілавікоў прасілі сваіх калег не быць залішне жорсткімі. Цяпер ім пагражаюць велізарныя тэрміны7

Пяць былых сілавікоў прасілі сваіх калег не быць залішне жорсткімі. Цяпер ім пагражаюць велізарныя тэрміны

Усе навіны →
Усе навіны

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі14

Лукашэнка ў навагоднім звароце: «Змена пакаленняў завершыцца ў наступныя гады»28

Зяленскі ў навагоднім звароце: Я ўпэўнены, прыйдзе дзень, калі мы скажам «Жыве Беларусь!»23

Навагодні зварот Ціханоўскай быў спалучаны з відэаролікам пра жыццё адной сям'і33

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб25

Пазняк звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай спыніць рэпрэсіі48

Раман Пратасевіч упершыню за месяц паказаўся людзям, але ў дзіўным выглядзе7

СПА Украіны расказала, колькі ракет і дронаў збіла за год5

Немаршанскі сад. Адкуль такая незвычайная назва ў новай станцыі метро?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць былых сілавікоў прасілі сваіх калег не быць залішне жорсткімі. Цяпер ім пагражаюць велізарныя тэрміны7

Пяць былых сілавікоў прасілі сваіх калег не быць залішне жорсткімі. Цяпер ім пагражаюць велізарныя тэрміны

Галоўнае
Усе навіны →