Уладзімір Пуцін і Ільхам Аліеў па тэлефоне абмеркавалі крушэнне пасажырскага самалёта «Азербайджанскіх авіяліній» 25 снежня ў Казахстане. Размова адбылася па ініцыятыве расійскага боку.
Пуцін прынёс Аліеву прабачэнні, што інцыдэнт з азербайджанскім самалётам адбыўся ў паветранай прасторы Расіі, распавялі ў Крамлі.
Пуцін у размове з прэзідэнтам Азербайджана яшчэ раз выказаў спачуванні сем'ям загінулых, інфармуе Крэмль.
Раніцай 25 снежня самалёт Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны, упаў блізу аэрапорта Актау на захадзе Казахстана. Калі самалёт пралятаў над Чачнёй, па ім ударыла СПА, якая працавала ў выніку налёту беспілотнікаў.
На борце лайнера было 67 чалавек, у тым ліку 37 грамадзян Азербайджана, 16 расіянаў, шэсць казахстанцаў і трое грамадзян Кыргызстана. У авіякатастрофе загінулі 38 чалавек, 29 выжылі.
Бортправаднік, які выжыў пасля падзення азербайджанскага самалёта ў Казахстане, расказаў, як усё выглядала знутры
У Баку адмовіліся прымаць дапамогу ад Чачні пасля ўдару ракетай па самалёце
«Азербайджанскія авіялініі» прыпыняюць палёты ў некалькі гарадоў Расіі
Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны
Каментары