Нацбанк упершыню з 2016 года плануе выпусціць незвычайныя банкноты.
У 2025 годзе Нацбанк выпусціць памятныя банкноты «80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» і «Слуцкія паясы».
Як будуць выглядаць незвычайныя купюры, пакуль невядома. Апошні раз памятныя банкноты Нацбанк выпускаў у 2016 годзе, тады іх аб'ядноўвала тэма «Мая краіна — Беларусь». У купюр былі асаблівыя серыя і нумар, яны прадаваліся ў спецыяльнай упакоўцы-буклеце.
Таксама Нацбанк працягвае выпускаць памятныя манеты. Сярод іх тэм — «Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур», «Касцёл Святога Міхаіла ў Навагрудку», «Гульні» серыі «Беларускі дзіцячы фальклор», «Піліпка-сынок» серыі «Беларускія народныя казкі», «Рубель» серыі «Грошы Вялікага Княства Літоўскага», «Кітайскі каляндар», «Тарпан» серыі «Коні», «Зіма» серыі «Поры года», «Возера Нарач» серыі «Таямніца беларускіх вод», «Дажынкі» серыі «Святы і абрады беларусаў», «Шахматы», «Міласэрнасць» серыі «Беларуская ўласцівасць», «Пярун» серыі «Міфалогія славян», «Самазвал», «Грузавік», «Цягач», «Трактар», «Тралейбус», «Камбайн» серыі «Гісторыя беларускага машынабудавання».
Каментары