Свет88

Польшча працягнула для беларусаў атрыманне праязнога дакумента па спрошчанай схеме

Атрымаць польскі праязны дакумент па спрошчанай схеме можна будзе яшчэ паўгода — да 30 чэрвеня 2025 года, піша тэлеграм-канал «Беларусы в Польше».

Польскі праязны дакумент іншаземца (polski dokument podróży dla cudzoziemca) — гэта пасведчанне ў Польшчы асобы іншаземца, які не мае аналагічных дакументаў, выдадзеных краінай яго паходжання. Дакумент дазваляе, апрача іншага, перасякаць межы Польшчы (выязджаць за мяжу і вяртацца ў краіну).

Спрошчаны парадак выдачы праязных дакументаў для грамадзян Беларусі быў уведзены ў Польшчы пастановай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў ліпені 2023 года.

Падача заявы па спрошчанай схеме:

  • праязны дакумент іншаземца дадуць беларусам з любым часовым дазволам на жыхарства, незалежна ад падстаў яго атрымання;
  • такі дакумент цяпер змогуць атрымаць нават тыя грамадзяне Беларусі, у каго наогул няма і не было беларускага пашпарта. У першую чаргу гэта тычыцца беларускіх дзяцей, народжаных ужо ў Польшчы, бацькі якіх не могуць паехаць на радзіму і аформіць ім дакументы;
  • беларусаў вызвалілі ад абавязку даказваць, што яны не могуць атрымаць новы пашпарт у Беларусі;
  • вызваленне ад аплаты збору за выдачу праязнога дакумента для іншаземца (цяпер ягоны памер складае 350 злотых) — гэтая мера будзе дзейнічаць бестэрмінова аж да яе адмены.

Каментары8

  • Адзіная ў Эўропе
    30.12.2024
    Не скоцкая краіна
  • Навіны Pl
    30.12.2024
    Адзіная ў Эўропе , дзе беларусаў б’юць ды абражаюць кожны тыдзень
  • Нейкі сюр
    30.12.2024
    Клятая Ціханоўская! Усё ёй мала здзекаў з простых беларусаў!

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава9

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4544

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць10

Беларускі фільм трапіў у конкурс Берлінале. Пра што ён?1

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава9

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →