У Чылі паліцыя знайшла скрадзеныя ў Лос-Анджэлесе гадзіннікі Кіяну Рыўза
У канцы 2023 года зніклыя наручныя гадзіннікі, якія належалі акцёру Кіяну Рыўзу, знайшлі ў Чылі, паведамляе CNN.
Акрамя таго, паліцыя выявіла яшчэ дзве пары гадзіннікаў акцёра.
Rolex Submariner, коштам $9 тыс., з выгравіраваным іменем акцёра і надпісам «2021, JW4, дзякуй, пяцёрка Джона Уіка» знайшлі ў суботу на ўсходзе Сант'яга падчас аперацыі, звязанай з расследаваннем серыі рабаванняў.
Гэтыя гадзіннікі акцёр падарыў каскадзёрам, з якімі працаваў над фільмам «Джон Уік: частка 4». Мяркуецца, што іх скралі з дома Рыўза ў Лос-Анджэлесе.
Рабаванне дома акцёра адбылося ў пачатку снежня 2023 года. Пры праглядзе відэа з камер назірання супрацоўнікі паліцыі заўважылі некалькі мужчын у балаклавах. На запісе відаць, як яны разбіваюць акно і такім чынам пранікаюць у дом. Паліцыя арыштавала 21-гадовага мужчыну.
Каментары