Грамадства1515

Выйшаў на волю Андрэй Скурко

Цалкам адбыўшы прысуджаныя яму 2 з паловай гады зняволення, з магілёўскай калоніі сёння, 18 жніўня, вызваліўся колішні супрацоўнік «Нашай Нівы» Андрэй Скурко. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная жонка Паўліна.

Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года. У сакавіку 2022-га яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

На волі Андрэя чакалі жонка Паўліна і маленькі сынок Тамашык. Для сына Скурко ўвесь час зняволення пісаў дзіцячыя вершы, якія склалі аснову зборніка «Пра сланоў і барсучкоў», выдадзенага летась.

Таксама за кратамі Андрэй Скурко пераклаў «Доктара Айбаліта» Карнея Чукоўскага, які стаў беларускім «Доктарам Будзь-Здароў». Гэты пераклад таксама нядаўна выйшаў друкам.

Каментары15

  • Хвост пацука
    18.08.2023
    Андрэй, Паліна, Тамашык, нарэшце! Ганаруся, паважаю і люблю вас. І зайздрошчу (цяпер ужо можна). І радуюся, прачытаўшы тут і пра вас. І сумую трохі, што даводзіцца пра вас тут гэта чытаць. Але, можа, калі ўбачымся выпадкова на вуліцы? У Менску (так, Менску) ці ў якім мястэчку падчас вандроўкі. Гэта маё жаданне)
  • Бобр
    18.08.2023
    Поздравляю. Читали ваши казки. Желаю быстрее восстановиться
  • Ясь
    18.08.2023
    Супер!!!!!

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

Дызайнера-ілюстратара з Мінска судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах1

У ЗША шэрыф застрэліў суддзю проста ў будынку суда2

Як зняць аўтамабіль з уліку ў Беларусі, нават калі яго даўно ў вас няма ці машына ўжо зарэгістравана ў іншай краіне

Дажынкі на балконах. Беларускі пахваліліся, якія ўраджаі сёлета сабралі на мініяцюрных гародзіках

БТ паказала Зянковіча, каб той звярнуўся да Трампа і Харыс з просьбай забраць яго29

У Бразіліі пабудуюць самы высокі жылы хмарачос у свеце1

«Будучы прэзідэнт». Боты ствараюць культ Колі Лукашэнкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы

Галоўнае
Усе навіны →