Свет

Журналіст з Люксембурга даехаў да Украіны на ровары, каб дапамагчы сродкамі

Ён ехаў больш за месяц.

Фота: Вінніцкая рада

Міхаэль Мертэн ладзіць дабрачынны велатур з пачатку ліпеня і ўжо даехаў да Вінніцы. Акрамя збору сродкаў, мужчына дапамагае развіваць харкаўскі праект, які займаецца пакаваннем сухпайкоў, а таксама падтрымлівае рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей у Карпатах, піша «Украінская праўда».

Пра свой велатур Міхаэль піша ва ўласным блогу. Мужчына распавёў, што гэтым летам планаваў велатур у Стамбул. Але ў снежні мінулага года яму прапанавалі суправаджаць грамадскую арганізацыю L'ukraine asbl у аўтакалоне з Люксембурга ва Украіну.

«Калі я стаяў на назіральнай пляцоўцы ў Кіеве неўзабаве пасля Каляд і глядзеў уніз на Дняпро, я зразумеў, нягледзячы на паветраную трывогу: сюды трэба вярнуцца летам 2023 года. Таму я ўзяў адпачынак і 1 ліпеня адправіўся ў дабрачынны велатур з Люксембурга ў Кіеў. Гэта знак салідарнасці з выдатнай краінай, якая мае патрэбу ў дапамозе», — пісаў Міхаэль.

Журналіст даехаў да Вінніцы, дзе яго сустрэлі раварысты з гарадской і абласной спартыўных школ.

Маршрут пралягаў праз Люксембург, Шэнген, Нюрнберг, Пльзень, Прагу, Асвенцім, Кракаў, Львоў, Івана-Франкоўск, Бар.

У сваім заплечніку мужчына возіць розныя сцягі — Германіі, Люксембурга, Польшчы, Чэхіі і іншых краін. А ўкраінскі — павязаў сабе на плечы.

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →