У Альшанах на Століншчыне трапіў у рэанімацыю 13-гадовы матацыкліст
У ДТЗ у Столінскім раёне сур'ёзныя траўмы атрымаў 13-гадовы матацыкліст, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося каля 10:30 2 жніўня ў аграгарадку Альшаны. Паводле папярэдніх звестак, 52-гадовы кіроўца ГАЗ рухаўся па вуліцы Савецкай. Пры развароце ён не пераканаўся ў бяспецы манеўру і ўрэзаўся ў матацыкл Hors.
За рулём матацыкла знаходзіўся 13-гадовы падлетак. Хлопчык з траўмамі паступіў у рэанімацыю бальніцы.
Пры гэтым удзельнічаць у дарожным руху матацыклістам дазваляецца толькі з 16 гадоў пры наяўнасці пасведчання кіроўцы катэгорыі А. За кіраванне матацыклам без правоў прадугледжаны штраф ад 5 да 20 базавых велічынь.
Каментары
Не мае значэння колькі гадоў іншаму ўдзельніку руху - 10 ці 110, таксама ня мае значэння хуткасць матацыкла, хоць 1000 км/гд. Паводле Правілаў ён мае права праезду і едзе. Гэты кіроўца з-за няўважлівасці ці яшчэ з якой прычыны не прапусціў удзельніка руху, які мае права праезду. Зрабіў грубае парушэнне ПДР і ў выніку маем.
"Кожны ўдзельнік руху павінен быць пэўны, што і астатнія удзельнікі будуць выконваць Правілы...." Матацыкліст рухаўся, меў права праезду і не абавязаны здагадвацца, што ў дурнаватай галаве кіроўцы грузавіка. Ён рухаўся і на падставе закона быў пэўны, што грузавік яго прапусціць. Правілы дарожнага руху маюць статус Закона Рэспублікі Беларусь. Кіроўца грузавіка вінаваты 100%. А тое што матацыклісту было мала ці многа гадоў а можа яшчэ бялізна дзіўнага колеру, гэта іншая гісторыя і не уплывае на ступень віны кіроўцы грузавіка.