Мінчук, каб забрацца ў чужую машыну, выкарыстаў каналізацыйны люк
А яшчэ ён спрабаваў завесці аўтамабіль ключамі ад кватэры.
Мужчына з вечара выпіваў, а ўначы пайшоў дадому. Па дарозе яго ўвагу прыцягнула «Таёта Ландкрузер», паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.
Каб забрацца ў яе, ён узяў каналізацыйны люк і ўдарыў па шыбе, а потым забраўся ўнутр.
У машыне ён паспрабаваў завесці матор ключамі ад кватэры, затым у спробе сагрэцца надзеў куртку гаспадара аўто, знойдзеную там жа.
Гэтая валтузня і разбітае шкло насцярожылі двух хлопцаў. На іх пытанне, што здарылася, мужчына заявіў, што транспартны сродак яго, а дапамога не патрэбная.
Не паверыўшы парушальніку, відавочцы выклікалі міліцыю.
Каментары