Грамадства77

33 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі

19 верасня 1991 года гістарычная сімволіка была прызнана дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў пасля краху СССР Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання — парламент, які быў абраны на часткова свабодных выбарах.

Нацыянальная сімволіка заставалася дзяржаўнай да рэферэндуму 1995 года, калі замест яе вярнулі савецкія сімвалы.

Раней бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі сімваламі Беларускай Народнай Рэспублікі — першага дзяржаўнага ўтварэння, што абвясціла сваю незалежнасць ад іншых краін і выкарыстоўвала азначэнне «беларускі».

Герб «Пагоня» — ваяр з узнятым мячом на белым кані ў чырвоным полі — вядомы ў Беларусі з глыбокай старажытнасці.

У якасці дзяржаўнага герба Княства Літоўскага, старажытнай беларускай дзяржавы, яе пачаў выкарыстоўваць вялікі князь Віцень у канцы XIII ст. Выявай «Пагоні» ўпрыгожаныя ўсе дзяржаўныя дакументы тагачаснай Беларусі, старонкі «Літоўскай Метрыкі» і «Статутаў».

«Пагоня» была на сцягах беларуска-літоўскага войска ва ўсіх вырашальных бітвах тых часоў — ад Грунвальда да Оршы.

Пасля Люблінскай уніі «Пагоня» нароўні з польскім белым арлом змяшчалася на гербе Рэчы Паспалітай і на каралеўскім сцягу. Нават пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII ст, калі Беларусь трапіла пад уладу Расіі, «Пагоня» засталася гербам беларускіх губерняў.

Бел-чырвона-белы сцяг у сённяшнім выглядзе, у адрозненне ад «Пагоні», мае канкрэтнага аўтара. Сцяг стварыў у 1917 Клаўдзій Дуж-Душэўскі.

Бел-чырвона-белую стужку ў 1917-м сталі насіць і вайскоўцы-беларусы на франтах Першай сусветнай вайны, каб пазнаваць сваіх.

У снежні 1917 у Мінску падчас Усебеларускага з’езда бел-чырвона-белы сцяг ужо адзінадушна прызнаваўся нацыянальным сімвалам Беларусі. Ён стаў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.

За саветамі ж сцяг быў забаронены, а пасля падзей 2020 года ў дзяржаўных СМІ і тэлеграм-каналах разгарнулася кампанія па яго дыскрэдытацыі, а людзей караюць суткамі нават за сцягі і герб на аватарках

Каментары7

  • Жыве Беларусь!
    19.09.2024
    Каліноўцы пад бел-чырвона-белым сцягам.
    https://t.me/KalinouskiPolk/76
  • Падазроны
    19.09.2024
    Сімвалы "беларускай "незалежнасці" - перароблены польскі флаг і літоўскі герб
  • Дзякуй Зянону Пазьняку
    19.09.2024
    У той жа самы вечар сцяг залунаў над Домам ураду, дзе на працягу дня вяліся спрэчкі паміж дэпутатамі Вярхоўнага Савета.

    19 верасня 1991 года парламентарыі прымалі рашэнне наконт афіцыйнай назвы нашай краіны і яе сімволікі. Тагачасны лідэр Беларускага народнага фронту Зянон Пазняк распавёў Еўрарадыё, што не хапала голаса‑двух, і ён асабіста прасіў дэпутата‑камуніста падтрымаць новую сімволіку.

    «Камуністычная большасць была супраць. Яны нават не хацелі пераназываць краіну, а пакінуць БССР. Гэта была вельмі нервовая і вельмі цяжкая барацьба. Сесія цягнулася практычна цэлы дзень. Даводзілася рабіць перапынкі, шмат галасаваць, праводзіць перамовы, папраўкі. Заўсёды не хапала аднаго‑двух галасоў. Памятаецца, я падышоў да аднаго камуніста. Ён быў у ветэранскай групе, якая заўсёды галасавала супраць. Я ўзяў яго за руку і папрасіў: «Прагаласуйце за сцяг і герб дзеля нашай будучыні. Я вас прашу як беларус беларуса». І ён прагаласаваў».

    Вялікі дзякуй Зянону Пазьняку!

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго7

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»12

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях10

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго7

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →