У Бярозе цудам уратавалі мужчыну, які апынуўся ў калодзежы і трымаўся за ланцуг
Як паведамляе МНС, у суботу 15 чэрвеня ў 15:30 ратавальнікам паведамілі пра тое, што ў калодзежы з пітной вадой па вуліцы Паўднёвай у горадзе Бяроза знаходзіцца чалавек. Крыкі аб дапамозе пачуў сусед, які і звярнуўся ў службу выратавання. Да месца выкліку аператыўна накіраваліся падраздзяленні МНС.
Мужчына, які клікаў на дапамогу, знаходзіўся ў студні на глыбіні 4-х метраў. Упёршыся нагамі ў сценкі калодзежа, ён трымаўся за ланцуг.
Работнікі МНС з дапамогай пояса ратавальніка, прымацаванага да выратавальнай вяроўкі, дасталі пацярпелага на паверхню і перадалі медыкам.
Уратаванаму 64 гады, яго даставілі ў бальніцу. Як ён апынуўся ў калодзежы, не ўдакладняецца.
Каментары