Грамадства

Жыхарцы Наваполацка прысудзілі два гады за каментары пра сілавікоў

30 мая суддзя Наваполацкага суда Сняжана Калінічэнка вынесла прысуд мясцовай жыхарцы Кацярыне Леў. Яе вінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Суд пакараў жанчыну пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады і штрафам 3700 рублёў, паведамляе «Віцебская вясна».

Фота: novopolotsk.gov.by

У судовым працэсе абражанымі прадстаўнікамі ўлады выступілі намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкама Віталь Казлоў, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Раман Мельнік, а таксама першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Падвойскі.

Усе гэтыя сілавікі трапілі ў скандал, калі ў лютым 2022 года «Кіберпартызаны» апублікавалі зліў іх размовы з верасня 2020 года. Тэлефонная гутарка Падвойскага, Мельніка і Казлова стала доказам таго, што міліцыя падказвае суддзям, якія прысуды выносіць удзельнікам мірных пратэстаў.

Пасля апублікавання роліка з запісам у тэлеграм-канале «Кіберзлівы», пад ім пакінула водгукі больш за два дзясяткі чалавек, сярод якіх аказалася і асуджаная Кацярына Леў.

У чаканні суда Кацярына правяла чатыры месяцы ў віцебскім ізалятары.

Каментары

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца3

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску суд прайшоў на сцэне2

Расія ўдарыла па жылым доме ў Харкаве, загінула 11-гадовае дзіця, 30 параненых

Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная7

Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА1

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў3

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

Затрыманых акцёраў РТБД вызвалілі

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца3

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →