Грамадства

У Ліцэі БДУ — рэкордны конкурс. Да 15 чалавек на месца

У ліцэях гэтымі днямі праходзяць уступныя выпрабаванні. У наймацнейшым з іх, Ліцэі БДУ, сёлета рэкордна высокі конкурс — у сярэднім 9 чалавек на месца.

Ліцэй БДУ. Фота: БелТА

На 264 месцы прэтэндуюць 2072 абітурыенты, з іх 34 — без экзаменаў. Пры гэтым самая высокая канкурэнцыя сёлета за права вучыцца ў матэматычным класе: больш за 15 чалавек на месца, як заўважыў Dev.by. 

Крыху саступае матэматыцы фізіка: 14 чалавек на месца. Крыху ніжэй у рэйтынгу грамадазнаўчы, хімічны і інфарматыка-матэматычны профілі.

А замыкае спіс гуманітарны клас (беларуская мова, гісторыя Беларусі) — «толькі» 2,7 чалавека на месца. Пры гэтым конкурс у філалагічны клас (руская, замежная мовы) у разы вышэйшы: 8+ чалавек.

Летась конкурс у матэматычны і фізічны класы быў значна меншы — 5,17 і 4,40 чалавека адпаведна, а ў лідарах попыту быў інфарматыка-матэматычны клас (8,53).

А найбольш анамальным быў 2021 год. Конкурс у матэматычны клас тады перавысіў 41 (!) чалавек на месца, у фізічны — 26, у інфарматыка-матэматычны — 21, гуманітарны — 18.

Але нават пры такіх паказчыках лідараў сярэдні конкурс быў крыху ніжэйшы, чым у гэтым годзе — 8,56 чалавека. А агульная колькасць абітурыентаў была на 3% ніжэйшай.

Што падштурхнула конкурс у гэтым годзе? Першы адказ — скарачэнне колькасці ліцэяў. Апошнія наборы ў ліцэі №1 (у Серабранцы) і №2 (на Паўднёвым Захадзе) у Мінску прайшлі ў 2021 годзе, у 2023 годзе яны павінны спыніць працу.

Іншы фактар: з гэтага года выпускнікі Ліцэя БДУ (і яшчэ двух) пры ўмове выдатнай паспяховасці змогуць паступаць у свае ВНУ без іспытаў. Праўда, крыніцы ў самім Ліцэі мяркуюць, што наўрад ці гэта фактар прыцягнення. Маўляў, амаль палова выпускнікоў Ліцэя паступае ў замежныя ВНУ, і БДУ для іх не такая ўжо вабная мэта.

Трэці: права абітурыентаў сёлета падаваць заявы адразу на два напрамкі. У гэтым выпадку абедзве заявы ўлічваюцца ў конкурсе. У якасці эксперыменту ўпершыню такое права (здаецца, можна было выбраць нават больш за два профілі) было дадзенае абітурыентам у 2021 годзе. Імаверна, яно тады і ўзняла конкурс да нябёсаў.

У 2022-м накал знізіўся праз тое, што Ліцэй БДУ страціў права праводзіць уступныя экзамены самастойна і раней, чым іншыя ліцэі. Калі раней школьнікі маглі беспраблемна выкарыстоўваць пробную спробу, а пры няўдачы падацца ў іншы ліцэй, то цяпер правал пагражае непаступленнем ні ў які.

Каментары

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?17

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін дом у Мінску ўлетку купілі за 2 мільёны даляраў1

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага15

Натарыус у Мінску выдаў некалькі даверанасцяў беларусам, якія знаходзяцца за мяжой. Іх анулявалі2

Жыхар Баранавічаў паспрабаваў забіць знаёмага, каб не вяртаць вялікі доўг2

Астапеня прапанаваў, як ціхенька пазбавіцца ад помнікаў Леніну15

Хто і навошта дагэтуль карыстаецца пэйджарамі?3

У адным з двароў Мінска асфальт паклалі вакол прыпаркаванага аўто ФОТАФАКТ1

Беларуска расказала, навошта выдае ў Канадзе родную літаратуру па-англійску

Сцэнарыста з Барысава будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?17

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Галоўнае
Усе навіны →