Грамадства2121

«Гэта зброя прымусіць паважаць нашы інтарэсы». Старшыня гомельскага Чырвонага Крыжа падтрымала размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ганна Смаляк падтрымала размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. Пра гэта яна заявіла днямі ў эфіры гомельскага тэлебачання.

Ганна Смаляк

Жанчына расказала, што абмяркоўвае пытанне ядзернай зброі з калектывамі падчас наведвання сельскіх раёнаў і заводаў, піша «Флагшток». Пры гэтым народ, паводле яе слоў, просіць перадаваць Лукашэнку за гэта вялікую падзяку.

Прадстаўніцтва Чырвонага Крыжа ў Беларусі — цалкам праўладная арганізацыя, якая безагаворачна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ва ўсіх яго дзеяннях як на словах, так і на справе. Членаў гэтай арганізацыі, напрыклад, заўсёды ўключаюць у склад выбарчых камісій, і яны актыўна ўдзельнічаюць у фальсіфікацыі выбараў рознага ўзроўню. У нядаўняй публікацыі «Флагштока» падрабязна разглядалася, наколькі дзейнасць арганізацыі не адпавядае такім заяўленым прынцыпам, як незалежнасць, нейтральнасць, бесстароннасць і добраахвотнасць.

Гомельская абласная арганізацыя на чале з Ганнай Смаляк у гэтым плане асабліва вылучаецца. Сама Смаляк цяпер мае адразу два дэпутацкія мандаты: Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і Савета Рэспублікі. Пры гэтым Ганна Смаляк ніяк не каментавала збіццё мірных грамадзян, з'яўленне ў краіне палітвязняў, затое асудзіла ўвядзенне санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму. Гэта абсалютна супярэчыць дэклараваным прынцыпам Міжнароднага Чырвонага Крыжа, але з боку вышэйшага яго кіраўніцтва ніякай рэакцыі на гэта не было. 

Зрэшты, вышэйшае кіраўніцтва Міжнароднага Чырвонага Крыжа таксама было неаднаразова заўважана ў сімпатыях да Масквы, у тым ліку і пасля пачатку паўнамаштабнай вайны з Украінай. Нездарма ва ўкраінцаў да дзейнасці нацыянальнага прадстаўніцтва гэтай арганізацыі таксама ўзнікала і ўзнікае шмат пытанняў.

Каментары21

  • mikola
    20.06.2023
    Malaiczyna ! Adno kepska-  *hvora na galavu* ! Zbroia atamna-sto moza razumec -idyiot ? Niczoga !
  • Ёсік
    20.06.2023
    Я гляджу і слухае вось гэтых пасаджэнцаў, і не разумею - ці я здурнеў, ці сьвет з галавы на ногі перакуліўся. Ты што верзеш? Ты ведаеш, што такое вайна? Што вы там такое паліце ці ўжываеце, калі такія словы з вашых паганых ротаў вылятаюць? Хто будзе паважаць вар'ята? Оруэл 2023 - мір гэта вайна. І льецца ад усюль хлусьня, хлусьня, хлусьня.
  • :
    20.06.2023
    Угу, одна из бедных стран Европы.

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня9

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу Барклаю-дэ-Толі13

У аэрапорце Барселоны затапіла тэрмінал і ўзлётна-пасадачную паласу1

У Мінску адкрылася кавярня, у якой «працуюць» біглі2

Вароны памятаюць крыўду 17 гадоў4

У Малдове завяршылі падлік галасоў: у Санду 55,33%5

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не31

«Пад домам сабраўся натоўп». Дзяўчына нечакана здала кватэру-«паўфабрыкат» у «Мінск-Свет» за лічаныя хвіліны11

Стала вядома, колькі будзе каштаваць беларускі электраровар2

Лукашэнка прапануе адправіць экс-дырэктара «Беларуськалія» паслом у краіну СНД, бо ён ведае рускую мову6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня9

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →