Паводзіны кіраўніка Чырвонага Крыжа на сустрэчы з Сяргеем Лаўровым ашаламілі ФОТЫ
Прэзідэнт Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Пэтэр Маўрэр прыехаў у Маскву для абмеркавання вайны ва Украіне. Апублікаваныя фотаздымкі сустрэчы яго з кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым выклікалі абурэнне ў сеціве. Кіраўнік арганізацыі, якую і так вінавацяць у неэфектыўнасці, выглядаў на іх занадта задаволеным і захопленым сваім суразмоўцам.
Але гэта не ўсё. На сустрэчы Лаўроў і Маўрэр абмяркоўвалі адкрыццё ў расійскім Растове прадстаўніцтва Чырвонага крыжа для ўкраінцаў, што бягуць ад вайны.
Гэтыя планы міжнароднай арганізацыі выглядаюць дзікімі на фоне паведамленняў украінскага боку аб прымусовым перасяленні ўкраінцаў з акупаваных тэрыторый у Расію з праходжаннем фільтрацыйных лагераў. Арганізацыю абвінавачваюць у фактычным спрыянні дэпартацыі ўкраінцаў.
Арганізацыя Чырвонага Крыжа мае сваю абуральную гісторыю і ў Беларусі. Яе сябры рэгулярна ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў у нашай краіне. Цяпер Беларускім прадстаўніцтвам ЧК кіруе Дзмітрый Шаўцоў, які ўзначальваў Мінскую гарадскую выбарчую камісію па выбарах прэзідэнта.
Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа, нягледзячы на ўсе заклікі, ніяк не выказаліся наконт катаванняў палітычных вязняў у беларускіх турмах пасля выбараў 2020 года.
Каментары