Грамадства11

На волю выйшаў палітзняволены Арцём Анішчук

Арцём Анішчук — фігурант справы аб пашкоджанні аўтамабіля Аляксандра Гейца — намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы Дэпартамента выканання пакаранняў. Яго асудзілі да двух гадоў калоніі, якія ён цалкам адбыў, піша «Вясна».

Адбываць тэрмін Арцёма накіравалі ў магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні. У верасні 2021 года яго перавялі ў бабруйскую калонію № 2, дзе хлопец таксама падвяргаўся ціску. Там Арцём даведаўся, што супраць яго магілёўскімі следчымі праводзіцца праверка па факце «абразы міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце».

Арцём мусіў выйсці на свабоду, адбыўшы цалкам тэрмін, 29 чэрвеня 2022 года, але яго перазатрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе яшчэ да года калоніі. Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён зазнаў катаванні і збіццё.

18 мая палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Цяпер ён у бяспецы.

Каментары1

  • Свабоду Беларускім Палітвязням!
    13.06.2023
    Вітаем на волі! Свабоду палітвязням!

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь57

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі1

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

У цэнтры Брэста паставілі незвычайны арт-аб'ект

Трэснуў будынак гімназіі ў Віцебску, вучняў перавялі ў іншыя школы

«Усе фігачылі па орках з усмешкай на твары. Мяне затрохсоцілі, і ўсмешкі зніклі»27

Прадзюсара Аляксандра Чахоўскага будуць завочна судзіць ужо другі раз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь57

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →