Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны прысутнічаў на цырымоніі перадачы Вайскова-марскім сілам артылерыйскага катара «Буча». Цырымонія, як сцвярджаюць у Мінабароны, адбылася сёння, 26 мая.
У маі прарасійскія крыніцы распаўсюджвалі чуткі аб тым, што Залужны нібыта быў цяжка паранены (ці нават забіты) і, верагодна, больш не зможа выконваць сваю працу.
Днём раней Валерый Залужны з'явіўся на відэа, якое апублікаваў украінскі вайсковец і блогер Анатолій Штэфан.
Каментары