Біржавая цана газу ў Еўрасаюзе ўпала на таргах ніжэй за 350 даляраў за 1000 кубаметраў. Як сведчыць біржа ICE, падзенне да такога ўзроўню адбылося ўпершыню за два гады.
Падзенне цэн на прыродны газ, якое працягваецца з канца 2022 года, аналітыкі агенцтва Bloomberg тлумачаць нізкім попытам. Да таго ж, запасы паліва аказаліся вышэйшымі за звычайныя, што палягчае падрыхтоўку да будучага ацяпляльнага сезона.
Паводле апошніх звестак, загрузка газавых сховішчаў у Заходняй Еўропе перавышае 64%. Летась у гэты самы час гаворка ішла пра менш чым 41%.
Мінулай вясной 2022-га цэны на газ даходзілі да 3,9 тыс. даляраў за 1000 кубаметраў.
Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ва ўсіх хісткіх штатах
Светабнаўляецца
Каментары