Свет99

У Нямеччыне звольнілі жонку Шродэра пасля святкавання імі 9 Мая ў пасольстве Расіі

Жонка былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра Со Ён Кім-Шродэр страціла працу ў кампаніі NRW.Global Business пасля таго, як разам з мужам наведала ўрачысты прыём, арганізаваны 9 мая пасольствам РФ у Нямечыне, паведамляе Bild.

«Спадарыня Шродэр-Кім звольненая з неадкладным уступленнем у сілу распараджэння, і яе працаўладкаванне ў NRW.GlobalBusiness будзе спыненае без папярэджання. Кампанія NRW.Global Business неаднаразова паказвала спадарыні Шродэр-Кім на тое, што прадстаўнікі не павінны публічна выказвацца па палітычна адчувальных пытаннях, асабліва па расійскай агрэсіі ва Украіне», — заявіла прэс-сакратарка міністра эканомікі федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Мона Нойбаур.

Прадстаўнік кампаніі паведаміў, што скасаванне працоўных адносін было разгледжанае з юрыдычнага пункту гледжання і цяпер гэтая праверка завершаная.

Жонка экс-канцлера працавала ў NRW.Global Business як прадстаўніца ў Паўднёвай Карэі.

Былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр разам з жонкай, лідар правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Ціна Хрупала і яшчэ некалькі нямецкіх палітыкаў наведалі мерапрыемства, арганізаванае амбасадай Расіі з нагоды 9 Мая.

Шродэр быў канцлерам з 1998 па 2005 год і лідарам СДПН з 1999 па 2004 год. Пасля таго, як яго адхілілі ад пасады кіраўніка ўрада, ён шмат гадоў працаваў у расійскіх энергетычных кампаніях і дагэтуль лічыцца за сябра Пуціна.

Каментары9

  • не агент)))
    16.05.2023
    Поўнасцю падтрымліваю гэтае меркаванне, што ён аген ЧК
  • mikola
    16.05.2023
    Kolki ioi god ? I Srodaru uzo god pad 100..... Nerauny slub neiki.
  • Ухтинский
    16.05.2023
    Дикость!

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове7

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейцам парэкамендавалі стварыць запас прадуктаў на выпадак нападу Расіі5

У нядзелю таксама будзе ветрана1

Знясіленыя вайной. Захад яшчэ дапамагае Украіне трымацца, але ўжо не дапамагае перамагаць17

Блогер Андрэй Павук расказаў, ці збіраецца патэлефанаваць Лукашэнку5

Андрэй Гнёт расказаў, чаму ягоны выезд з Сербіі нагадваў эвакуацыю

Кансерватыўную партыю Брытаніі ўпершыню ўзначаліў цемнаскуры палітык4

У Лунінцы паказальна асудзілі двух сяброў за сарваны чырвона-зялёны сцяг3

Двое мінскіх тынейджараў утапілі ў Свіслачы шэсць электрасамакатаў

У Добрушы паставілі тумбу з цытатамі Лукашэнкі ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове7

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Галоўнае
Усе навіны →