Грамадства55

Польскія дальнабойнікі 9 мая пачнуць блакаваць рух фур у Беларусь

Польскія перавозчыкі з 9 мая пачнуць блакаваць рух фур на беларуска-польскай мяжы, каб спыніць грузавыя перавозкі ў бок Беларусі. Акцыя пратэсту можа зацягнуцца на цэлы месяц, інфармуе польскі лагістычны партал.

Польскія перавозчыкі патрабуюць забараніць уезд у Польшчу фур з беларускай і расійскай рэгістрацыяй

Акцыю пратэсту на польска-беларускай мяжы ладзяць польскія транспартныя кампаніі, якія з мая пачалі аналагічнае блакаванне пункту пропуску на польска-ўкраінскай мяжы. Яны пратэстуюць супраць захопу беларускімі і расійскімі кампаніямі транспартнага рынку на ўсход. Перавозчыкі патрабуюць забараніць уезд у Польшчу фур з беларускай і расійскай рэгістрацыяй, прыпыніць працу беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў пад польскім прыкрыццём і аднавіць дазволы для транспартных кампаній з Украіны.

На 9 мая польскімі перавозчыкамі анансаваная блакіроўка пункта пропуску «Карошчын», у напрамку беларускага пункта пропуску «Казловічы» — адзінага на беларуска-польскай мяжы, праз які цяпер праязджаюць фуры. Блакада тэрмінала «Карошчын» пачнецца ў 12:00 па польскім часе, або ў 13:00 па беларускім. Чакаецца, што ў акцыі пратэсту прыме ўдзел каля сотні грузавікоў. Дазвол на пратэст ля беларуска-польскай мяжы выдадзены да 9 чэрвеня.

Пункт пропуску «Карошчын-Казловічы» — адзіны пункт пропуску для грузавога транспарту на беларуска-польскай мяжы. Пасля таго, як Польшча прыпыніла працу пункта пропуску «Баброўнікі-Бераставіца», беларускія ўлады ўвялі патрабаванне, каб польскія фуры маглі перасякаць мяжу толькі на беларуска-польскім участку. Раней яны маглі ўязджаць-выязджаць у Беларусь таксама з боку Літвы і Латвіі.

Каментары5

  • Пеця
    09.05.2023
    А чаму Наша Ніва не распавяла аб прычыне блакавання украінскіх пераходаў палякамі. А то нібы выходзіць, што таксама супраць беларусаў ды расейцаў пратэстуюць. Але ж не
  • лом
    09.05.2023
    ром, тугой ум как раз у тебя раз ты не понимаешь, почему твою россию и связанный с ней бизнес не хотят видеть в Польше. А что-то объяснять дураку - это лишь тратить впустую свое время
  • Чытай Уважліва, Пеця!
    09.05.2023
    Пеця, Пеця не здолеў прачытаць артыкул. “Перавозчыкі патрабуюць забараніць уезд у Польшчу фур з беларускай і расійскай рэгістрацыяй, прыпыніць працу беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў пад польскім прыкрыццём і аднавіць дазволы для транспартных кампаній з Украіны.”

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі6

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вусы, лапы, пашпарт Новай Беларусі — вось мае дакументы». Найлепшыя твіты тыдня3

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі6

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →