Грамадства2323

«Калі Пачобута адпусцяць заўтра, то пераход у «Баброўніках» будзе адкрыты паслязаўтра», — кіраўнік МУС Польшчы

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі заявіў, што беларускі бок атрымаў выразны сігнал аб тым, што пакуль Андрэй Пачобут знаходзіцца ў турме, будзе закрыты памежны пераход у Баброўніках.

Андрэй Пачобут. Фота: БелТА

Міністр сказаў, што калі беларускі рэжым будзе прымаць меры супраць Польшчы і польскага народа ў Беларусі, то гэта сустрэнуць жорсткім адказам.

«Беларускі бок мае поўную яснасць у гэтым пытанні. Калі Андрэй Пачобут заўтра будзе вызвалены, паслязаўтра будзе адкрыты праход у Баброўніках», — сказаў міністр.

Памежны пераход «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю быў закрыты польскай дзяржавай 10 лютага 2023 года ў адказ на вынясенне 8-гадовага прысуду журналісту і польскаму актывісту ў Беларусі Андрэю Пачобуту.

Да закрыцця «Баброўнікі» былі адным з найбуйнейшых памежных пераходаў на польска-беларускай мяжы. Пасля гэтага жыхарам Гродзенскай вобласці даводзіцца ездзіць у Польшчу праз Літву ці праз Брэст.

23 лютага 2023 года міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча пачала «прэвентыўнае пашырэнне мер бяспекі» на мяжы з Беларуссю і Расіяй. А 9 сакавіка палякі пасля ўзвядзення ўмацаванняў на мяжы з расійскай Калінінградскай вобласцю перайшлі і да абсталявання мяжы з Беларуссю.

Каментары23

  • Нн
    23.03.2023
    Ніколі "гарант" на гэта не пойдзе. Яму абыякавы і беларусы і тым больш Пачобут
  • :
    23.03.2023
    Думай Саша 3%.
  • не такі як ёсць
    23.03.2023
    Нн, мытня - яго асабісты інтарэс і крыніца заробку

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала2

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Галоўнае
Усе навіны →