Грамадства

Чэргі на выезд у Еўрасаюз павялічыліся на 20% — Пагранкамітэт

З-за запаволенага афармлення транспарту сумежнымі кантрольнымі службамі чэргі з машын на ўезд у Польшчу, Літву і Латвію выраслі на 20%, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт. Памежнікі тлумачаць напружаную сітуацыю з выездам на мяжы перадсвяточнымі днямі.

У пятніцу, 7 красавіка, самая доўгая чарга з грузавікоў сабралася каля пункта пропуску «Казловічы» — «Кукурыкі» на мяжы з Польшчай: тут чакае афармлення больш за тысячу фур. З пачатку тыдня польскія памежнікі і мытнікі прапускаюць толькі палову велікагрузаў ад нормы. Праз пункт пропуску «Брэст» — «Тарэспаль» прапускаюць у сярэднім увогуле нібыта 26% легкавых аўтамабіляў.

Для параўнання: літоўскі бок прапускае ў сярэднім 45% велікагрузаў, латвійскія памежнікі праз пункт «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына» афармляюць 56% транспарту (у чарзе больш за 170 аўтамабіляў).

З затрымкамі ідзе афармленне ў літоўскіх пунктах пропуску «Мядзінінкай» — «Каменны Лог» (610 грузавікоў у чарзе), «Шальчынінкай» — «Беняконі» (490 фур) і «Райгардас» — «Прывалка» (180 велікагрузаў).

Каментары

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне17

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Жудаснае ДТЗ у Кітаі: машына ўляцела ў натоўп людзей

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца44

Беларускі журналіст уцёк ад рэпрэсій, а цяпер яго могуць выслаць з Еўропы10

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

Машыну як з коміксаў прадаюць у Баранавічах. Колькі хочуць?

Палітвязень Руслан Садоўнічы выйшаў на волю

«Калі б Лукашэнка ўзняў пытанне перад Пуціным, мог бы вярнуцца нават Крыж Еўфрасінні». Мацукевіч — пра вяртанне культурных каштоўнасцяў4

Жыхары Плешчаніц скардзіліся, што дрэвы абрэзалі «пад слуп». Улады сказалі, што ўсё законна, а потым пакаралі вінаватага1

Шматпавярховы дом у Белгарадзе 5 лістапада атакаваў расійскі шахед2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне17

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Галоўнае
Усе навіны →