Адбыліся затрыманні і суды над супрацоўнікамі гомельскага радыё
Праваабаронцам паведамілі, што ўчора, 5 мая, на працоўным месцы затрымалі рэдактара гомельскага радыё і журналіста Сяргея Краснабарода і яшчэ трох супрацоўнікаў радыё — радыёвядучых Жанну Мініну і Настассю Грыцэнка, гукарэжысёра Арцёма Васількова.
Учора ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля ўсіх чатырох затрыманых судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справы разглядалі суддзі Сяргей Сакалоўскі, Віктар Казачок, Сяргей Кармановіч, Алеся Осіпава.
Праваабаронцам вядомы толькі вырак суда Сяргею Краснабароду — 15 сутак арышту за падпіску на «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. Ён знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ. Лёс іншых затрыманых пакуль невядомы.
Профілі супрацоўнікаў ужо выдаленыя з сайта дзяржаўнага радыё.
Выданне «Флагшток» звяртае ўвагу, што сярод затрыманых журналістка Жанна Мініна. Яна неаднойчы бралася за прапагандысцкія матэрыялы, у якіх змагалася з незалежнымі СМІ і называла рэзанансныя навіны фэйкамі.
Яшчэ ў пачатку 2022 года жанчына працавала на малабюджэтным канале Гомельскага гарвыканкама. Але ў тым жа годзе пайшла на павышэнне — яна стала вядоўцай на рэгіянальным гомельскім канале «Беларусь 4».
Што тычыцца іншых затрыманых, то яны не былі заўважаныя ў прапагандысцкай дзейнасці.
-
Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь
-
Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава
-
Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі
Каментары