Эканоміка22

Гучна адкрылі ў 2013-м і абвясцілі банкрутам у 2023-м. Кароткая і красамоўная гісторыя Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода

Вярхоўны суд Беларусі абвясціў пра завяршэнне спраў аб банкруцтве шэрагу прадпрыемстваў. Банкрутам прызнаны і Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод. Эканамісты кажуць, што кароткая гісторыя гэтага завода — яскравы прыклад негаспадарлівасці і марнавання бюджэтных сродкаў, піша «Белсат».

Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод. Фота: ovz.by

29 сакавіка эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў банкрутам закрытае акцыянернае таварыства «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод». Праз два тыдні пасля прыняцця гэтай пастановы інфармацыю распаўсюдзіў Вярхоўны суд.

Амбітныя планы чыноўнікаў, што так і не зрэалізаваліся

Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод узнік на базе Асіповіцкага вагоннага дэпо. У 2008 годзе ўрад Беларусі заключыў дамову з расійскай кампаніяй «Гранд Экспрэс» наконт будаўніцтва заводу, што будзе выпускаць чыгуначныя вагоны.

Чыноўнікі пераконвалі, што завод, які каштуе 160 мільёнаў даляраў, зможа выпускаць 2,5 тысячы грузавых вагонаў і 2 тысячы танк-кантэйнераў за год. У 2011-м Еўразійскі банк развіцця выдаў крэдыт на 63,5 мільёна даляраў пад гарантыю ўрада Беларусі.

Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод. Фота: ovz.by

Будаўніцтва завода скончылі ў 2013 годзе.

Але заяўленай колькасці вагонаў завод ніколі не выпускаў. Ужо ў 2016 годзе Эканамічны суд распачаў вядзенне ў справе вагоннага завода аб эканамічнай неплатаздольнасці.

Такім чынам, меней чым 10-гадовая гісторыя прадпрыемства, якое, меркавалася, будзе прыбытковым, завяршылася банкруцтвам і стратамі. Генпракуратура ад імя Беларускай чыгункі звярнулася ў суд з пазовам да былых уладальнікаў і кіраўнікоў АВЗ.

Пацярпелы бок патрабуе 23 мільёны еўра і 16,2 мільёна рублёў. Страты цяпер мусіць кампенсаваць Мінфін, а значыць, беларускія падаткаплатнікі.

Беларускія ўлады абвінавацілі ў тым, што завод стаў банкрутам, топ-менеджараў, але да адказнасці ніхто з кіраўніцтва завода не быў прыцягнуты.

Калі зважаць, як прымаюць пастановы ў Беларусі, выпадак з Асіповіцкім заводам — класічная сітуацыя, распавядае ў размове з «Белсатам» Яраслаў Кот, дарадца Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой. Загады паступаюць зверху, няма самастойнага прыняцця пастаноў і, адпаведна, адказнасці.

«Тут увогуле два віды праблем. Першая — некампетэнтныя кіраўнікі, якія не здольныя ацаніць і ўзгадняюць нейкімі карумпаванымі спосабамі розныя захады. А па-другое — гэта ўсё частка схем дзеля вывядзення грошай з бюджэту. Яны атрымліваюць датацыю на развіццё, грошы дзеляць і выводзяць», — кажа эканаміст.

Паводле эксперта, стварэнне вагонаў — гэта не бізнэс накшталт харчовага. Рынак гэтай прадукцыяй даволі хутка напаўняецца, і попыт на яе падае. Калі стварылі ды прадалі 2 тысячы вагонаў, і яны працуюць — трэба шукаць новыя рынкі збыту. А ва ўмовах санкцый гэта стала складаным, кажа Яраслаў Кот.

У краінах СНД няма інстытута рэпутацыі, а існуе інстытут сувязяў, што ёсць карупцыяй. Увогуле, стварыць нескладана, а вось прадаць — гэта сапраўды праблема. Захоўванне на складах таксама патрабуе шмат сродкаў, часам лепей проста прадаць нават танней, чым захоўваць.

Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод. Фота: ovz.by

Вінаватыя чыноўнікі, але да адказнасці іх не прыцягнулі

Суразмоўца «Белсата» кажа, што ў сітуацыі з прадпрыемствам віна цалкам на плячах чыноўнікаў, якія проста не мусілі прымаць удзелу ў такіх рэчах.

«Прычым тут чыноўнікі? Яны даюць гарантыі ад імя дзяржавы, але ў іх няма кампетэнцыі, няма экспертызы. Ніхто з іх ніколі не займаўся бізнэсам, тым больш, у СНД дзяржаўныя структуры манапалізавалі чыгунку і ніхто фактычна ў СНД не ўяўляе, як працуе чыгуначны бізнэс. На Захадзе існуюць прыватныя кампаніі, якія набываюць частку чыгункі, маюць свае ўчасткі і маршруты. Але гэта рынак і канкурэнцыя. У нас жа гэта проста пытанні чыноўнікаў, сувязяў, вывад сродкаў з бюджэту», — кажа Яраслаў Кот.

Эканаміст дадае, што чыноўнікі ўвогуле не мусяць удзельнічаць у такіх пастановах і не мусяць мець паўнамоцтваў узгаднення і выдавання гарантыяў пры стварэнні прадпрыемстваў.

«Калі ж яны распараджаюцца грашыма з бюджэту, дык на якой падставе яны не пытаюць у нас і даюць гарантыі? І гэта не толькі праблема чыноўнікаў, але і праблема сістэмы», — звяртае ўвагу эканаміст.

Яраслаў Кот зазначае: каб такое не паўтаралася — трэба дэцэнтралізаваць эканоміку. Трэба даць магчымасць менавіта мясцовым уладам прымаць пастановы, а ўлады, у сваю чаргу, мусяць выбірацца. Толькі тады яны будуць працаваць дзеля карысці людзей, у інтарэсах выбарнікаў. Цяпер жа, кажа Яраслаў Кот, чыноўнікі ў Беларусі не ўмеюць дапамагаць людзям. Яны выконваюць загады, спушчаныя зверху.

Каментары2

  • Абу
    19.04.2023
    Вагончык тронецца, бардак астанецца.
  • Питон
    19.04.2023
    никогда такого не было и вот опять!

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

Дызайнера-ілюстратара з Мінска судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах1

У ЗША шэрыф застрэліў суддзю проста ў будынку суда2

Як зняць аўтамабіль з уліку ў Беларусі, нават калі яго даўно ў вас няма ці машына ўжо зарэгістравана ў іншай краіне

Дажынкі на балконах. Беларускі пахваліліся, якія ўраджаі сёлета сабралі на мініяцюрных гародзіках

БТ паказала Зянковіча, каб той звярнуўся да Трампа і Харыс з просьбай забраць яго26

У Бразіліі пабудуюць самы высокі жылы хмарачос у свеце1

«Будучы прэзідэнт». Боты ствараюць культ Колі Лукашэнкі19

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы

Галоўнае
Усе навіны →