Свет11

«Гэта траянскі конь». Кітай можа шпіёніць з дапамогай партовых кранаў — крыніцы ў Пентагоне

Выданне The Wall Street Journal эксклюзіўна паведаміла, што ў кітайскіх партовых кранах могуць быць схаваны шпіёнскія прылады.

Фота: Rattakarn, pixabay

Гаворка ідзе пра вялікія грузавыя краны ад кітайскай кампаніі ZPMC, якія працуюць у амерыканскіх марскіх партах грамадзянскага і вайсковага прызначэння па ўсіх Злучаных Штатах. 

Прадстаўнікі Пентагона і іншых выведвальных ведамстваў заявілі выданню WSJ, што ў гэтых кранах можа быць схавана шпіёнскае абсталяванне, пры дапамозе якога Кітай можа збіраць звесткі аб марской лагістыцы ЗША і вайсковых пастаўках амерыканскай зброі па ўсім свеце.

«Гэтыя краны як траянскі конь. Хоць яны і добра зроблены за невялікую цану, яны змяшчаюць у сабе складаныя датчыкі, якія могуць рэгістраваць і адсочваць паходжанне і месца прызначэння марскіх кантэйнераў. Ёсць сур'ёзныя падазрэнні, што Кітай такім чынам можа адсочваць паток тавараў у Злучаныя Штаты і за іх межы, а таксама сачыць за перамяшчэннем нашай зброі па ўсім свеце, не кажучы ўжо аб магчымасці дыстанцыйнага абвальвання ўсёй лагістыкі», — паведамілі WSJ прадстаўнікі Пентагона і іншых ведамстваў.

У самой кітайскай кампаніі ZPMC пакуль ніяк не пракаментавалі гэтую інфармацыю, аднак на яе ўжо паспеў адрэагаваць прадстаўнік кітайскай амбасады ў ЗША, назваўшы падобныя падазрэнні «ўсяго толькі паранойяй».

Чытайце яшчэ:

ЗША абвінавацілі кампанію з Кітая ў перадачы спадарожнікавых здымкаў ПВК «Вагнер». Прыгожын адказаў

Дырэктар ФБР лічыць уцечку з кітайскай лабараторыі найбольш імавернай прычынай пандэміі каранавіруса

«Небяспечны». Еўракамісія забараніла сваім супрацоўнікам карыстацца TikTok на ўсіх прыладах

Каментары1

  • анімэ
    06.03.2023
    Чаму не? Абсалютна магчыма.

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Усе навіны →
Усе навіны

У Расонскім раёне мужчына паехаў на шашлыкі і занадта захапіўся алкаголем1

Беларускіх студэнтаў цэнтралізавана вазілі ў анексаваны Расіяй Крым4

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА54

Віншуем, цяпер вы еўрадэпутат. Вось што вас чакае і колькі вам будуць плаціць2

Украінскі Генштаб пацвердзіў паражэнне двух важных расійскіх вайсковых арсеналаў

Чаму ў Еўропе загінулі тысячы ластавак?

Інфармацыя пра закрыццё Comedy Club аказалася жартам4

«Ляжаў раздзеты ў машыне і пільнаваў мяне». Ганну Бонд пераследуе маньяк9

Іран паставіў Расіі балістычныя ракеты без пускавых установак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Галоўнае
Усе навіны →