Улады Польшчы маюць намер увесці новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў у адказ на прысуд журналісту Андрэю Пачобуту. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.
«Я даручыў сваім службам падрыхтаваць заяўкі на ўключэнне ў санкцыйны спіс чарговых асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі, адказных за рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі», — напісаў ён.
Тады ж Каміньскі заявіў пра тое, што з 10 лютага будзе закрыты пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю. Пры гэтым не ўказаў, што рашэнне аб закрыцці звязанае з прысудам. Кіраўнік МУС Польшчы паведаміў, што рашэнне аб закрыцці руху праз «Баброўнікі» прынятае «ў мэтах дзяржаўнай бяспекі».
8 лютага Гродзенскі абласны суд асудзіў журналіста, члена пазбаўленага рэгістрацыі беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Каментары