Упершыню з восені 2022 года ўмовы надвор'я дазволілі паглядзець з космасу на аэрадром пад Мазыром, на якім сёння знаходзяцца расійскія войскі, піша «Флагшток». Фатаграфіі былі апублікаваныя спадарожнікавым сэрвісам Sentinel.hub.
Так 28 студзеня выглядаў стары аэрадром каля вёскі Вялікі Бокаў у Мазырскім раёне: расчышчаная ад снегу бетонная ўзлётная паласа і сляды тэхнікі на грунтавой стаянцы.
Радыёлакацыйная здымка, апублікаваная на тым самым сэрвісе, сведчыць пра размяшчэнне на тэрыторыі аэрадрома масіўных прыстасаванняў.
Жыхары Мазырскага раёна цяпер штодня назіраюць расійскую вайсковую тэхніку: часцей за ўсё гэта КамАЗы з тэнтавымі кузавамі і тактычным знакам у выглядзе лацінскай літары V.
Каментары