Пад Астраўцом 57-гадовая жанчына на электрасамакаце ўрэзалася ў аўтамабіль
Здарэнне адбылося каля вёскі Дайлідкі.
Жанчына рухалася па аўтадарозе Астравец — Тракелі — Солы, паведамляе абласная міліцыя.
Пры павароце налева яна не пераканалася ў бяспецы манеўру і сутыкнулася з аўтамабілем «Фальксваген».
У выніку аварыі жанчына атрымала пераломы рэбраў і была дастаўлена ў бальніцу.
Каментары