«Волі сцяг шчэ залунае, каб свабодзе, праўдзе быць». Рыгор Кастусёў даслаў верш з-за кратаў
Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў асуджаны на 10 гадоў калоніі.
Валадарка, Валадарка,
Колькі ў назве той тугі.
Дзе жыццё ідзе не шпарка,
Быццам бы «на поўнагі».
Тут даўно ўсё змяшалась:
Час вякоў, што не забыт,
Лёсы ўсіх, каму дасталась
Паспытаць мясцовы быт.
У сценах гэтых гістарычных
Дух пакут ад даўніны.
Дуніна — часоў трагічных,
Коласа — начныя сны.
Ці прадставіць мог Пішчалаў,
Як тут доўгія гады
Усіх карала і знішчала
Сіла зла, людской бяды.
Два стагоддзі ўсё без зменаў
Адбываецца працэс.
І ў наш дзень да гэтых сценаў
Не дайшоў людскі прагрэс.
Ды надзеі не губляе
Годны люд, што тут сядзіць.
Волі сцяг шчэ залунае,
Каб свабодзе, праўдзе быць.
Нагадаем, старшыню партыі БНФ асудзілі да 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
Падтрымайце Рыгора: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Рыгор Андрэевіч Кастусёў
-
Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь
-
Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава
-
Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі
Каментары