Грамадства66

Лукашэнка сказаў, што прэзідэнта будзе абіраць народ, хоць яму самому гэта не падабаецца

Лукашэнка сёння на Абуз-Лясноўскім палігоне сярод іншага паразважаў, якой ён бачыць будучую беларускую палітычную сістэму. Дэцэнтралізацыі ўлады пасля з'яўлення ў канстытуцыі Усебеларускага народнага сходу чакаць, паводле яго, не варта, а пра адмену выбараў прэзідэнта насельніцтвам рашэнне таксама пакуль не прынята, хоць Лукашэнка гэтага і баіцца. 

Тым, хто чакае ад канстытуцыйнай рэформы аслаблення ягонай асабістай улады, чакаць гэтага, паводле Лукашэнкі не варта:

«УНС будзе толькі займацца стратэгіяй і кантролем за выкананнем гэтай стратэгічнай задачы. Таму як кіраўніком дзяржавы быў прэзідэнт, ён і застанецца», — сказаў ён. Тое ж самае будзе датычыць і тых, хто ўзначаліць краіну пасля яго.

Што тычыцца прэзідэнцкіх выбараў, то Аляксандр Лукашэнка сказаў, што пакуль застаецца фармальна так, як было: «Народ будзе абіраць прэзідэнта». Але самому яму больш даспадобы кітайскі варыянт, дзе старшыня КНР ўхваляецца «прафесіяналамі», то-бок спецыяльна адабранымі камуністычнай партыяй членамі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.

«Магчыма, і нам трэба было да гэтага прыйсці. Я прыхільнік гэтага. Але я адчуў і зразумеў, што народ наш яшчэ не гатовы да таго, каб аддаць сваё права камусьці, нават давераным асобам УНС, абіраць прэзідэнта. Важна часам не ў якой форме ты прэзідэнта абіраеш, а якія функцыі і паўнамоцтвы ён можа мець», — падкрэсліў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адмаўляе відавочны факт, што УНС фармуецца чыноўнікамі, а не народам: «УНС — гэта выбарны орган. Усё будзе ісці ад народа. І няма такой неабходнасці Лукашэнку там усіх прызначаць». Праўда, пры гэтым ён упэўнены, што апазіцыя ў гэты «выбарны орган» трапіць не можа: «Гэта дакладна. Іх ніхто не абярэ. Гэта ворагі народа. Ворагам народа там рабіць няма чаго».

Прытым у склад УНС не будзе непасрэднага ходу прадстаўнікам нават праўладных партый, яны могуць туды трапіць толькі абхаднымі шляхамі: «Партыі будуць сябе прапаноўваць у парламент. Там будуць партыйцы. І яны ўсе трапяць у склад УНС».

Каментары6

  • Радар
    21.10.2022
    Ня дуры ты галавы , "народ" пашле " Всяобшчае сабрания "якое будзе галасаваць за адзiнава ненакланяемава
  • Жыве
    21.10.2022
    Завезите его кто нибудь в Гаагу, пускай там на скамейке расказывает свой бред.
  • Саша
    21.10.2022
    Согласно пословице “ я начальник ты дурак”  
    Принцип “ Абяцанка-цацанка, а дурню радасць “ в действии.  

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца4

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцілі новыя календары на розны густ

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе3

У Мінску суд прайшоў на сцэне2

Расія ўдарыла па жылым доме ў Харкаве, загінула 11-гадовае дзіця, 30 параненых

Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная7

Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА1

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў3

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца4

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →