Свет55

Рахмон Пуціну: Прашу не ставіцца да краін Цэнтральнай Азіі як да былога СССР. Мы хочам, каб нас паважалі

Аслабленне Расіі ў сувязі з паразамі расійскага войска ва Украіне знаходзіць сваё ўвасабленне ў тым ліку і ў тым, што з Пуціным пачынаюць куды смялей размаўляць кіраўнікі краін СНД, залежных ад Расіі эканамічна і палітычна. Так, на саміце «Цэнтральная Азія — Расія», які днямі прайшоў у Астане, раптам цэлую лекцыю зладзіў Пуціну прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, які запатрабаваў не весці палітыку ў дачыненні да краін Цэнтральнай Азіі так, нібыта дагэтуль існуе Савецкі Саюз.

Уладзімір Пуцін і Эмамалі Рахмон

«Мы былі сведкамі з вамі развалу Савецкага Саюза. Як і цяпер, мы былі сведкамі таго, што не было ўвагі малым рэспублікам, малым народам. Не ўлічваліся традыцыі, звычаі. Не аказалі падтрымку развіццю. Вы ўчора казалі пра два мільёны (мігрантаў з Таджыкістана ў Расію. — Рэд.), я хацеў вам сказаць, гэта больш за два мільёны нашых грамадзян з'язджаюць у РФ не толькі на заробкі, яны вучацца, лечацца», — сказаў Эмамалі Рахмон на саміце «Цэнтральная Азія — Расія».

Па яго словах, Расія вядзе супрацоўніцтва ў сферы спажывецкага гандлю і развівае тавараабарот, аднак не ставіцца да Таджыкістана як да роўнага сабе.

«Чаму на нейкі няшчасны форум у Таджыкістане, мы ўмольваем, я даў даручэнне МЗС, я нават з вамі гаварыў, каб хаця б на ўзроўні міністраў прысутнічалі. Не, на ўзроўні намеснікаў міністраў. Вось Таджыкістан заслужыў, стратэгічны партнёр. Мы што, так сябе паводзім?

Нас не 100—200 мільёнаў.

Але мы хочам, каб нас паважалі. Дзе мы нешта парушылі? Дзесьці не так павіталіся? Мы заўсёды паважалі інтарэсы свайго галоўнага стратэгічнага партнёра (у асобе Расійскай Федэрацыі. — Рэд.). Мы хочам, каб нас паважалі…

Не трэба ў нас шмат грошай укладаць. Уладзімір Уладзіміравіч, просьба да вас, каб не было палітыкі да краін Цэнтральнай Азіі як да былога Савецкага Саюза», — звярнуўся да кіраўніка Расіі Эмамалі Рахмон.

Каментары5

  • хлу по щам
    14.10.2022
    Перевожу с дипломатического таджикского, на язык питерской шпаны: «хло, не думай лезть в Центральную Азию, получишь по щам, как совок в Афганистане»
  • Лакей на пабягушках
    14.10.2022
    Амаль ужо ўсе лідары так і ці інакш паслалі пуціна з яго імперскай вайной. Гэта ўжо зрабілі і кіраўнік Казахстану, і Арменіі, і вось зараз - кіраўнікі краін Цэнтральнай Азіі. І толькі адзін калгасны халуй дагэтуль гатоў лізаць пуцінскі-імперскі бот ды ўсяляк садзейнічаць рашыстам!
  • Лунтик
    14.10.2022
    Ну что, Путин. Ты уже задолбал всех и тебе это уже говорят в лицо. Всем надоели российские имперские амбиции. 

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі1

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Смаленскай вобласці гарыць нафтабаза пасля атакі беспілотнікаў2

Вяселле і драма кахання года, самы гучны зліў і нечаканае вяртанне — асноўныя людзі і падзеі 2024 года6

Гардон заявіў, што гістарычная сустрэча Трампа і Пуціна па Украіне сарвалася30

Ці трэба мыць цытрусавыя? Адказ здзівіць8

Ціханоўская пачне сваю віншавальную прамову за 12 хвілін да Новага года32

За «экстрэмізм» судзяць героя публікацыі «СБ» тыднёвай даўніны1

Аб'явілі «экстрэмісцкім» сайт «Першы»4

Асірацелі міратворчыя сілы казацкай гвардыі Беларусі — памёр псеўдагенерал Сяргей Новікаў7

Памёр Якуб Лапатка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі1

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →