Гэтыя кексы проста і хутка гатаваць, таму з рэцэптам справіцца нават падлетак ці пачатковец у кулінарыі. Можаце дадаць у глазуру трохі кропель харчовага фарбавальніку — так кексы атрымаюцца яшчэ ярчэйшыя.
Каб згатаваць лімонныя кексы, вам спатрэбіцца:
- 325 грамаў размякчанага масла
- 200 грамаў цукру
- 3 яйкі
- 200 грамаў мукі
- дробна нацёртая цэдра і сок аднаго лімона
- 2 сталовыя лыжкі малака
- 250 грамаў цукровай пудры
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце форму для 12 кексаў і змажце яе маслам.
- Пакладзіце ў вялікую міску 200 грамаў размякчанага масла і 200 грамаў цукру. Узбівайце прадукты электрычным міксерам, пакуль не атрымаецца аднародная, светлая і лёгкая сумесь.
- Дадавайце ў сумесь яйкі па адным, пасля кожнага дадавання перамешвайце сумесь да аднароднасці. Калі сумесь будзе згортвацца, дадайце сталовую лыжку мукі. Умяшайце ў сумесь палову ўсёй цэдры.
- Металічнай лыжкай паступова ўмешвайце ў сумесь муку, пакуль ў сумесі не застанецца яе слядоў. Акуратна ўмяшайце ў сумесь палову ўсяго соку і дадайце сталовую лыжку малака.
- Выкладзіце сумесь у формы. Выпякайце кексы на працягу 25 хвілін ці пакуль кексы не стануць пругкія. Пакіньце кексы астываць у формах на 5 хвілін, потым асцярожна дастаньце іх.
- Каб згатаваць глазуру, прасейце палову цукровай пудры ў міску. Дадайце 125 грамаў размякчанага масла і ўзбіце сумесь да стану лёгкай і пышнай масы. Умяшайце ў сумесь рэшту цукровую пудру, потым рэшткі цэдры, соку і малака, узбіце ўсё. Выкладзіце прыкладна сталовую лыжку глазуры на кожны кекс.
Каментары