Ежа11

Рызота з грэчкі з курыцай і песта — рэцэпт

Гэтае рызота — выдатная страва, якую можна прыгатаваць прыкладна за 30 хвілін, каб накарміць усю сям'ю. Яго таксама можна разагрэць для хуткага і смачнага абеду.

Chicken and pesto buckwheat risotto
Фота: healthymummy.com

На 4 порцыі рызота з грэчкі спатрэбіцца:

  • 280 грамаў філе курынай грудкі
  • 1 ст. л. алею — найлепш, аліўкавага
  • 1 цыбуля-парэй, парэзаная
  • 1/3 шклянкі вяленых памідороў, парэзаных
  • 1 шклянка сырой грэчкі
  • 1 літр вадкага курынага булёну (лепш несалёнага)
  • 1/3 шклянка песта з базіліку (песта можна набыць у краме)
  • 1 ст. л. кедравых арэхаў, падсмажаных
  • 1/3 шклянкі свежай пятрушкі, парэзанай
  • 1/3 шклянкі цёртага пармезану
  • чорны молаты перац

Як гатаваць:

  1. Нарэжце курыцу невялікімі кавалачкамі.
  2. Разагрэйце алей на патэльні, дадайце цыбулю-парэй і курыцу і гатуйце да таго часу, пакуль яны злёгку не падрумяняцца, а цыбуля-парэй не стане мяккай.
  3. Дадайце вяленыя таматы і грэчку і змяшайце.
  4. Дадайце булён, давядзіце да кіпення, потым паменшце агонь да мінімуму. Накрыйце каструлю і варыце на павольным агні 25 хвілін або пакуль булён не ўбярэцца, а грэчка не стане мяккая. Энергічна размешвайце цягам хвіліны ці дзвюх, пакуль рызота не стане крэмападобным.
  5. Дадайце песта, пармезан і пятрушку і перамяшайце.
  6. Падавайце рызота, пасыпаўшы кедравымі арэшкамі і прыправіўшы чорным молатым перцам.

Каментары1

  • кедравыя арэшкі і кеды дзіравыя
    09.11.2024
    безумоўна гэта смачна і карысна. але НН пэўна для багатых газета

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →