Ежа1212

Рэцэпт на выхадныя. Пудынг Евы — 200-гадовая брытанская страва

Першы вядомы рэцэпт пудынга Евы (Eve’s pudding) быў створаны ў 1824 годзе. Назва гэтага пірага адсылае да біблейскай Евы, што пачаставала Адама яблыкам, і ў гэтым пудынгу яблыкаў багата. А ў дадатак — смачнае бісквітнае цеста!

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць пудынг Евы, вам спатрэбіцца:

  • 2 вялікія яблыкі (агульнай вагой каля 500 грамаў)
  • сок паловы лімона
  • 95 грамаў масла
  • 2 сталовыя лыжкі цукру + 100 грамаў цукру для верхняга слоя
  • 100 грамаў мукі
  • 2 яйкі
  • сталовая лыжка гарачай вады
  • марожанае ці заварны крэм для сервіроўкі
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  2. Здыміце з яблыкаў скурку, дастаньце з іх сярэдзіну і парубіце яблыкі на тонкія долькі. Пакладзіце яблыкі ў рондаль, дадайце лімонны сок і 2 сталовыя лыжкі вады. Перамяшайце, накрыйце вечкам і тушыце яблыкі 5 хвілін, пакуль яны не памякчэюць.
  3. Дадайце 20 грамаў масла і 2 сталовыя лыжкі цукру, перамяшайце. Потым перанясіце сумесь у форму для выпякання (можна выкарыстоўваць некалькі асобных малых формаў). Адстаўце ў бок.
  4. Узбівайце разам 75 грамаў размякчонага масла і 100 грамаў цукру, пакуль сумесь не павялічыцца ў памеры і не стане лёгкай.
  5. Дадавайце ў сумесь муку (сталовымі лыжкамі) і яйкі па чарзе, асцярожна перамешвайце ў працэсе. У канцы таксама дадайце ў сумесь сталовую лыжку гарачай вады.
  6. Раскладзіце сумесь на яблыкі. Запякайце пудынг у духоўцы 30-35 хвілін ці пакуль яго верх не стане пышным і залатым. Падавайце з марожаным ці з заварным крэмам.

Рэцэпт на выхадныя: дорсэцкі яблычны пірог

Рэцэпт на выхадныя: паста карбанара

Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты

Каментары12

  • Mr. Parker
    28.08.2022
    О! гэта па-сілах толькі сапраўднай гаспадыні.
  • нега спа дыня
    28.08.2022
    Mr. Parker, ага. гаспадыні-рабыні. ну ці, як варыянт, у якой добры гаспадар, і ў кухні ёсць кандыцыянер 
  • Пад жаночым абцасам дрэнны гаспадар без кандыцыянера на кухне
    28.08.2022
    нега спа дыня, а мне жонка сказала, што не патрэбна ў такое сьпякоцце ладзіць гэтую ангельскую страву, яна пачакае да наступных выходных.

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →