Шпіянаж замест выдачы сакрэтаў. Прысуд Кацярыне Андрэевай пакінулі без змен
«Замест «выдачы дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве» журналісцкую дзейнасць Каці пастанавілі лічыць «шпіянажам». Артыкул застаўся ранейшым: ВС проста памяняў фармулёўкі ў межах ч. 1 арт. 356 КК. Па факце для нас гэта абсалютна нічога не змяняе», — напісаў яе муж Ігар Ільяш.
Нагадаем, 13 ліпеня суд прызначыў Кацярыне 8 гадоў і 3 месяцы ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Каментары