Грамадства

У Пружанах зноў судзяць 65-гадовую Алену Гнаўк. Ёй пагражае да шасці гадоў зняволення

Сёння ў судзе Пружанскага раёна распачаўся суд над 65-гадовай палітзняволенай актывісткай Аленай Гнаўк. Асуджаную па «справе карагодаў» цяпер судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) за восеньскія пасты ў Facebook і Instagram пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі. Цяпер жанчыне пагражае да шасці гадоў калоніі. Пад вартай Алена ўтрымліваецца ўжо пяць месяцаў, піша «Вясна».

Раней Алену Гнаўк асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» паводле двух іншых артыкулаў. У маі 2021 года яна атрымала два гады «хатняй хіміі» ў межах «карагоднай справы». А потым у верасні жанчына атрымала новы тэрмін — яшчэ два гады «хіміі». Паводле абвінавачання, Алена Гнаўк падчас разгляду сваёй ранейшай крымінальнай справы за ўдзел у «карагодзе пратэсту» вымавіла фразу, дзе была абраза на адрас Лукашэнкі. Сумарнае пакаранне — тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

11 студзеня 2022 года Алену затрымалі чарговы раз і арыштавалі на 15 сутак за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі» ў сувязі з апошнім затрыманнем у снежні. У пружанскім ІЧУ ёй забаранілі перадачы, чытаць і пісаць. У знак пратэсту Алена абвясціла галадоўку. 

З «сутак» пенсіянерку не выпусцілі — супраць яе завялі дзве крымінальныя справы па арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Згодна з матэрыяламі справы, Гнаўк 23 лістапада 2021 года размясціла ў Фэйсбуку і Інстаграме «ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было скіраванае на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». У пастах Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

На пачатку сакавіка Алена была пераведзеная з баранавіцкага СІЗА-6 у СІЗА-1, адтуль — у РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках. Пасля яе зноў перавялі ў СІЗА-6, перад судом — у Пружанскі ІЧУ.

На пачатку мая Алена Гнаўк абвяшчала галадоўку за кратамі. Яна патрабавала, каб лісты, якія яна напісала, дахадзілі адрасатам. Алена трымала галадоўку больш за тыдзень і дамаглася таго, каб ёй пачалі аддаваць лісты.

Каментары

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →