Грамадства

Пенсіянерка-палітвязень Алена Гнаўк спыніла галадоўку

Пра гэта на старонцы ў Instagram, прысвечанай палітзняволенай, паведамілі яе сваякі.

Пра галадоўку ў СІЗА 64-гадовай пенсіянеркі з Брэста Алены Гнаўк стала вядома 10 мая. Жанчына пачала яе з-за абмежаванняў у перапісцы — яе лісты не даходзілі адрасатам. Цяпер, па словах сваякоў палітвязня, гэтая праблема вырашана.

Паведамляецца, што жанчына адчувае сябе добра. 

Раней Алена Гнаўк была асуджаная на тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ сумарна паводле «карагоднай» справы ў Берасці і за абразу Аляксандра Лукашэнкі.

Ужо на «хатняй хіміі» яе зноў затрымалі і змясцілі ў СІЗА. Цяпер Гнаўк абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі — 367 («Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Беларусі») і 369-1 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).

Згодна з матэрыяламі справы, Гнаўк 23 лістапада 2021 года размясціла ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram «загадзя ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». У пастах Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

Пенсіянерцы пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. 

Каментары

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →