Свет

З канала РТР у знак пратэсту супраць вайны з Украінай звольніўся вядомы шоўмэн Аляксандр Гурэвіч

Аляксандр Гурэвіч, мастацкі кіраўнік і вядучы забаўляльнай праграмы «Сто к адному», якая выходзіла на галоўным расійскім дзяржаўным канале з 1998 года, звольніўся з працы, зрабіўшы заяву з нагоды таго, што цяпер адбываецца ва Украіне. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.

Аляксандр Гурэвіч

«Сёння я хачу сказаць пра вайну. Таму што гэтыя дні ні аб чым іншым гаварыць і думаць не атрымліваецца. Жах і адчуванне бяссілля! — напісаў Гурэвіч у каментарах да сваіх праграм у YouTube.

Шоўмэн расказаў пра сваіх сваякоў, якія жылі ва Украіне і ўжо памерлі.

«Нашых бацькоў, якія перажылі тую страшную вайну, ужо няма. Таму я кажу гэтыя словы за іх. Гэта мае словы: Гэтую вайну трэба спыніць! Спыніцеся! Лічу для сябе цалкам немагчымым весяліцца і жартаваць на фоне велізарнай трагедыі, не заўважаючы таго, што адбываецца», — сказаў Гурэвіч.

Ён патлумачыў, што ўсе выпускі перадачы, якія цяпер можна ўбачыць у эфіры, былі знятыя да пачатку вайны, і папрасіў прабачэнне за іх трансляцыю:

«Выбухі снарадаў, чалавечыя ахвяры, людзі, якія кідаюць дамы і ўцякаюць ад абстрэлаў… я прашу прабачэння ва ўсіх, для каго весялосць нашай перадачы, як і мне, здаецца ў гэтыя дні зусім недарэчнай».

Пасля гэтага выступлення Гурэвіча выпускі з яго праграмамі з афіцыйнага канала Youtube выдалілі. 

Каментары

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Галоўнае
Усе навіны →