Свет11

Паўстагоддзя таму ў Амерыцы знайшлі цела невядомага мужчыны. Толькі цяпер паліцыя змагла высветліць яго імя

І зроблена гэта было амаль выпадкова.

16 студзеня 1977 года — у адну з самых халодных зім у гісторыі Пенсільваніі (ЗША) — двое турыстаў, якія займаліся хайкінгам, знайшлі цела змёрзлага маладога чалавека, піша «Медуза».

У справаздачы паліцыі ён быў апісаны як белы мужчына ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў з рудаватымі доўгімі валасамі, ростам 177-180 сантыметраў і вагой 70 кілаграмаў. У яго была густая барада, а таксама невялікі шнар на падбародку.

Berks County Office of the Coroner / AP / Scanpix / LETA

Мужчына быў апрануты ў куртку з замшы і аленевай скуры, джынсы, вязаны швэдар і паходныя чаравікі. На ім таксама была тэрмабялізна, пальчаткі і сонечныя акуляры. На пальцы ў яго быў залаты пярсцёнак, а ў кішэнях — расчоска, аловак, запалкі і драбяза. Дакументаў у загінулага не было.

Агляд месца здарэння не выявіў слядоў злачынства, а ўскрыццё паказала, што прычынай смерці стала перадазіроўка барбітуратаў. Смерць палічылі самагубствам. Пра знікненне ніхто не паведамляў, мужчыну пахавалі на муніцыпальных могілках, і справу закрылі. Кім ён быў, засталося невядомым.

Надзея высветліць асобу мужчыны з'явілася толькі праз шмат дзесяцігоддзяў, калі ў ЗША пачала працаваць Нацыянальная сістэма зніклых без вестак і неапазнаных асоб (NamUS) — праваахоўныя органы па ўсёй краіне дадавалі туды інфармацыю аб зніклых людзях і знойдзеных целах, і алгарытмы шукалі сярод іх супадзенні. Звесткі загінулага з Пенсільваніі трапілі ў NamUS у 2009 годзе. Праз дзесяць гадоў — у 2019 годзе — база паказала два патэнцыйныя супадзенні з мужчынамі з Фларыды і Ілінойса, зніклымі ў 1975 годзе.

Цела загінулага эксгумавалі і адправілі ў мясцовую бальніцу, дзе яго агледзелі патолагаанатамы, судовы антраполаг і судовы адантолаг. Усе медыцынскія запісы былі ўнесены ў NamUS — аказалася, што загінулы не мае дачынення да зніклых у Фларыдзе і Ілінойсе мужчынаў.

Пасля эксгумацыі ў загінулага таксама ўзялі ўзоры ДНК. Іх адправілі ва ўніверсітэт Паўночнага Тэхаса ў цэнтр, які спецыялізуецца на ідэнтыфікацыі людзей, а пазней і ў прыватную кампанію. Ні тая, ні іншая спроба вынікаў не далі — супадзенняў па базе ні з адным чалавекам не знайшлося. Следчыя таксама планавалі зрабіць злепкі чэрапа нябожчыка, каб скласці на іх аснове фотаробат, але гэта не ўдалося, бо некаторыя косткі былі пашкоджаныя пры эксгумацыі.

Аднак асобу мужчыны ў выніку ўсё роўна ўдалося ўстанавіць — фактычна выпадкова.

У NamUS папрасілі следчых з Пенсільваніі абнавіць інфармацыю па адбітках пальцаў памерлага: у базе не было арыгінала, а толькі копіі, якія былі занадта невыразнымі і не падыходзілі для ідэнтыфікацыі. Арыгінал лічыўся згубленым, і паліцыя даўно адмовілася ад спробаў яго знайсці — пасля атрымання запыту адзін з дэтэктываў, вывучаючы архівы ў жніўні 2024 года, наткнуўся на арыгінальныя адбіткі.

Даныя былі перададзеныя ў NamUS, і па іх эксперт змог знайсці супадзенне — мужчына быў ідэнтыфікаваны як 27-гадовы Нікалас Пол Граб з прыгарада Філадэльфіі Форт-Вашынгтон, размешчанага прыкладна за 200 кіламетраў ад месца, дзе знайшлі цела загінулага.

Каб устанавіць па адбітках пальцаў асобу мужчыны, імя якога заставалася невядомым 47 гадоў, эксперту спатрэбілася менш за гадзіну.

Следчыя звязаліся з адным са сваякоў Граба, які пацвердзіў яго асобу і аддаў паліцыі дакументы і яго фатаграфіі. Сваякі выказалі жаданне атрымаць цела мужчыны, каб пахаваць яго на могілках, дзе знаходзяцца магілы іншых членаў сям'і. У офісе коранера заявілі, што на працягу бліжэйшых шасці месяцаў паўторна расследуюць абставіны смерці Граба з улікам паказанняў яго сваякоў і сяброў — магчыма, яго смерць не была самагубствам.

Каментары1

  • Жвір
    07.09.2024
    Прафесіяналізм і адказнасьць - каштоўная рэч. Тут пра гэта.

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →