«Прэзідэнт» самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі Анатоль Бібілаў заявіў, што рэспубліка мае намер распачаць крокі для ўступлення ў Расію.
Леанід Бібілаў з Пуціным.
«Я лічу, што аб'яднанне з Расіяй — наша стратэгічная мэта. Наш шлях. Спадзяванне народа. І па гэтым шляху мы будзем рухацца. Адпаведныя юрыдычныя крокі мы зробім у найбліжэйшы час», — сказаў Бібілаў.
Трэба сказаць, што нічога асабліва новага ў гэтай заяве няма. Кіраўніцтва самаабвешчанай тэрыторыі выступае з такімі ініцыятывамі рэгулярна, а ў 2016 годзе тагачасны яе лідар Леанід Цібілаў нават абвяшчаў пра жаданне правесці адпаведны рэферэндум.
Але Масква па розных сваіх меркаваннях і разліках ніколі на гэта адмашкі, відаць, лічачы, што мінусы ад такога кроку пераважаць плюсы. Як будзе гэтым разам — высветліцца неўзабаве.
Каментары