Віцебскага лекара Уладзіміра Мартава асудзілі нібыта за «непадпарадкаванне міліцыі». Пра гэта напісала ў Facebook журналістка Таццяна Мацвеева са спасылкай на жонку лекара Алену Мартаву.
Справу Уладзіміра Мартава разглядалі ў лепельскім судзе. Са словаў Алены Мартавай, парушэннем прызналі тое, што на аватарцы ўрача быў размешчаны бела-чырвона-белы сцяжок.
«Таксама пытанні выклікала нейкая песня, ці то размешчаная Уладзімірам на яго старонцы як допіс, ці то запісаная на нейкім дыску, які ў яго забралі пры затрыманні», — напісала Тацяна Мацвеева.
«Вінаватым сябе муж на судзе не прызнаў», — адзначыла Алена Мартава.
Сваякі здолелі перадаць Мартаву лекі, у якіх ён мае патрэбу штодня.
Нагадаем, што віцебскага ўрача Уладзіміра Мартава затрымалі вечарам 22 лютага на яго лецішчы пад Лепелем.
Каментары