Пяць чалавек атрымалі раненні пры ракетным удары Хезбаллы, паведамляе The Times of Israel. Адзін знаходзіцца ў цяжкім стане.
מנכ"ל מד"א: דיווחים על נפילות בגבול בני ברק-רמת גן; דיווח ראשוני על פגיעה באוטובוס ריק מנוסעים@ndvori pic.twitter.com/8BmPn0EDSb
Армія абароны Ізраіля паведаміла, што ракета, выпушчаная з тэрыторыі Лівана, была перахопленая сродкамі СПА. Аднак абломкі перахопніка ўпалі на мяжы двух прыгарадаў Тэль-Авіва — Рамат-Гана і Бней-Брака.
Служба хуткай дапамогі паведаміла, што пяць чалавек атрымалі раненні, 54-гадовая жанчына знаходзіцца ў цяжкім стане. Яшчэ адзін паранены ў стане сярэдняй цяжкасці і трое атрымалі лёгкія раненні.
У Рамат-Гане пачаўся пажар пасля траплення аскепкаў у лінію электраперадач. Таксама быў пашкоджаны аўтобус, які знаходзіўся на вуліцы без пасажыраў.
-
Кепскі мір ці зацяжная вайна. Як Украіна рыхтуецца да таго, што Трамп паспрабуе адразу пасадзіць яе за стол перагавораў
-
Абарваныя адразу два інтэрнэт-кабелі, якія злучаюць Скандынавію з Германіяй і Літвой. Падазраюць дыверсію
-
Трамп збіраецца ўвесці надзвычайнае становішча, каб дэпартаваць усіх нелегалаў з ЗША
Каментары