Спявачку на хуткай павезлі ў бальніцу.
Учора спявачцы стала вельмі кепска. Б'янка выклікала хуткую ў Маскве, яе павезлі ў Інстытут хуткай медыцынскай дапамогі імя Скліфасоўскага.
Пасля аналізаў зрабілі аперацыю. У інстаграме Б'янка кажа, што выразалі апендыцыт. Бліжэйшыя канцэрты і перадачы з ёй адмененыя.
Паводле інфармацыі Mash, Б'янка некалькі дзён адчувала сябе дрэнна. Думала, што з'ела нешта не тое. Аказалася, што ў Б'янкі развіўся перытаніт — запаленне ўнутраных органаў з-за выкіду ў брушную поласць змесціва страўніка.
Спявачка ідзе на папраўку. У інстаграме яна расказала, што персанал яе пазнае і часам просіць пра фота.
«Дзяўчаты заходзяць і кажуць: можна сфоткацца?» — дзеліцца яна.
Каментары