Свет1616

Тэлевядучага, які называў беларусаў біямасай, а Пазняка нацыстам, выгналі з грамадскага тэлебачання Літвы

Альгіс Раманаўскас прапанаваў расстрэльваць літоўцаў, якія слухаюць рускую музыку. Цяпер у яго праблемы.

Альгіс Раманаўскас. Скрыншот відэа

Літоўскі грамадскі вяшчальнік LRT спыніў супрацоўніцтва з тэлевядучым і блогерам Альгісам Раманаўскасам. Гэта звязана з расследаваннем супраць яго па факце магчымага падбухторвання да гвалту, піша LRT.

Справа звязана з выказваннем Раманаўскаса, якое ён дапусціў у сваім падкасце. Блогер размаўляў з палітыкам Вітаўтасам Сініцам пра тое, ці павінна дзяржава актыўна ўмешвацца ў выхаванне дзяцей у сем'ях.

Раманаўскас, вядомы радыкальным непрыманнем рускай мовы і культуры, заявіў, што ў літоўцаў, якія слухаюць рускую музыку, трэба забіраць дзяцей, а саміх гэтых людзей варта расстрэльваць.

«Я разумею, што тое, чаго я хачу, гэта ўтопія, і я гэта разумею. Але ўявім сабе сям'ю, дзе бацька гучна глядзіць рускі фільм, а маці гучна слухае рускую музыку. Тут пытанне толькі ў тым, што зрабіць першым: адабраць дзяцей і потым іх расстраляць або расстраляць на вачах у дзяцей? Не, вядома, спачатку забраць дзяцей, а потым. Дзяцей трэба забіраць у такіх», — заявіў Раманаўскас.

Выказванне тэлевядучага выклікала вялікі грамадскі рэзананс, яму давялося выбачацца. Віленская ўчастковая пракуратура пачала дасудовае расследаванне, але абвінавачванні пакуль нікому не выстаўленыя.

На фоне скандалу Раманаўскас атрымаў папярэджанне ад Камісіі па радыё і тэлебачанні, а яго сяброўства ў партыі хрысціянскіх дэмакратаў было прыпыненае.

Раманаўскас вядомы таксама непрыязным стаўленнем да беларусаў. У лютым у адным з інтэрв'ю тэлевядоўца заявіў, што «беларускай нацыі не існуе», а саміх беларусаў ён назваў «біямасай».

«Сёння ў нас 60 тысяч расіянаў, якіх мы чамусьці называем беларусамі. Якія беларусы, яны гавораць па-беларуску? Гэта рускія са знакам якасці, тут жудасныя справы», — казаў Раманаўскас. 

У чэрвені тэлевядоўца заклікаў забараніць выступ у Вільні Зянона Пазняка, назваўшы таго «беларускім нацыстам і мярзотнікам» і чамусьці параўнаўшы яго з Жырыноўскім.

Каментары16

  • бабруйчанін
    18.11.2024
    Калі тычылась беларусаў Беларусі грамадзкае тэлебачанне ЛЕтувы ні звяртала увагу..
    Прыкладна як Сіманян на Красоўскага пі..жона на рф тіві. калі той аб украінскіх дзецях казал .
    Па адных інструкцыях працуют з.адной кішэні атрымлівают...мне так падаецца
  • Глядач
    18.11.2024
    Слова біямаса не падабаецца? Трыццаць гадоў таму беларусам таксама не падабалася, калі Пазьняк іх хворым народам называў. Нешта змянілася? народ памяняў уладу? Не. Народ загаварыў па-беларуску? Не. Якія пытанні да знешніх назіральнікаў, якія не ведаюць, глупыя, якія ў сваім нутры і па сваёй сутнасці беларусы свядомыя і нацыянальна асьвечаныя?
  • Чэк фактс
    18.11.2024
    "Сёння ў нас 60 тысяч РУСКІХ, якіх мы чамусьці называем беларусамі", сказаў Раманаўскас. Якія РАСІЯНЕ, рэдакцыя?

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?9

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Нядобрыя навіны». Шольц распавёў пра сваю тэлефонную размову з Пуціным5

Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра12

У Берліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расійскай апазіцыяй9

Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі7

Аргенцінскі цуд. Як Мілей утаймаваў інфляцыю менш чым за год15

Не толькі сякеры: МТЗ збіраецца вырабляць рапсавы алей5

Махляры прымусілі мінчанку цалкам распрануцца перад камерай

У Каліфорніі вылавілі другую за паўгода трохметровую «рыбу Суднага дня» — яна прадказвае бяду6

Святлана Алексіевіч: Давайце спачатку возьмем уладу, а потым будзем вырашаць моўнае пытанне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?9

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Галоўнае
Усе навіны →