Свет11

У Абхазіі паспрабавалі захапіць Дзяржтэлерадыёкампанію

Група асоб паспрабавала захапіць будынак Абхазскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў Сухуме, ахоўнікі адагналі іх папераджальнымі стрэламі, паведамілі ў інфацэнтры прэзідэнта Абхазіі.

«Пасля апоўначы, 18 лістапада 2024 года адбыўся інцыдэнт ля будынка Абхазскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Да тэрыторыі тэлеканала пад'ехала група асоб, як мяркуецца, якія прадстаўляюць апазіцыйныя сілы, з мэтай устанаўлення кантролю над вяшчаннем», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама пратэстоўцы сказалі, што пагодзяцца на прызначэнне в.а. кіраўніка рэспублікі віцэ-прэзідэнта Бадры Гунбы, калі на пасаду прэм'ер-міністра будзе прызначаны прадстаўнік апазіцыі, заявіў старшыня грамадскай арганізацыі «Абхазскае народнае руханне» Адгур Ардзінба.

Таксама абхазская апазіцыя заявіла, што не мае намеру выконваць патрабаванне прэзідэнта самаабвешчанай рэспублікі Аслана Бжанія аб вызваленні комплексу ўрадавых будынкаў.

Пра гэта на мітынгу ля будынка Адміністрацыі прэзідэнта заявіў лідар Абхазскага народнага руху Адгур Ардзінба. «Гэта непрымальна. Сюды ён (Аслан Бжанія) больш не зойдзе», — падкрэсліў ён, дадаўшы, што заяву аб адстаўцы той можа напісаць «у любым месцы».

З-за чаго ўзніклі пратэсты?

Пратэсты ў Абхазіі ўзніклі з-за ратыфікацыі інвестыцыйнай дамовы з Расіяй. Вось чаму дакумент не падабаецца абхазскай апазіцыі, піша «Медуза».

Праект дамовы быў анансаваны год таму. Ён прадугледжвае выдзяленне зямельных участкаў для расійскіх бізнэсоўцаў і многія гады падатковых канікулаў. Таксама дакумент дазваляе прывозіць у Абхазію замежных працоўных, бязмытны імпарт будаўнічых матэрыялаў і адкрыццё ў часткова прызнанай краіне філіяла расійскага банка.

Мінімальнае абмежаванне інвестыцый — два мільярды расійскіх рублёў за праект (20 млн даляраў). Пры гэтым даходная частка бюджэту Абхазіі на 2024 год складае 12 мільярдаў рублёў (120 млн даляраў).

Улады Абхазіі сцвярджаюць, што інвестыцыі неабходныя для стабілізацыі эканомікі ў краіне. Крытыкі дакумента лічаць, што ён выгадны толькі Расіі.

Асаблівае незадавальненне выклікаюць пункты, якія прадугледжваюць перадачу абхазскіх зямель расійскім прадпрымальнікам. Апазіцыя таксама лічыць, што бізнэсоўцы з РФ выціснуць абхазаў з важнейшай для краіны турыстычнай сферы.

Нам навязваюць ідэю, закладзеную ў пагадненні, асвоіць Абхазію без грамадзян Абхазіі. <…> То-бок гэта будзе паралельная нейкая эканоміка з удзелам расійскіх інвестараў, расійскіх банкаў», — заявіў эканаміст Ахра Арыстава.

Масква настойвае на ратыфікацыі дакумента ў Абхазіі. Расія забяспечвае амаль трэць бюджэту Абхазіі, і фінансавы ціск у часткова прызнанай рэспубліцы адчувальны. Акрамя таго, у Абхазіі знаходзіцца вайскова-марская база Расіі.

Каментары1

  • a.hto.tam.idze
    18.11.2024
    Паскардзіцеся падмаскоўскаму ўраду Грузіі, падмурак да прыходу якога вы збудавалі ў 2008 годзе. Яны вас уратуюць!

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску працуе святлафор, які раздае парады. А кагосьці і пужае12

На Камароўцы знайшлі яблыкі па «цане крыла самалёта»2

Дроны ўпершыню атакавалі Удмуртыю — беспілотнік упаў на ваенны завод1

У Клімавічах адкрылі 500-кілаграмовую бляшанку тушонкі. Яе аддадуць сілавікам ВІДЭА10

Беларуска Элеанора Качалаўская не трапіла ў топ-30 на конкурсе «Міс Сусвет»6

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне — ракетамі і беспілотнікамі. Ёсць загінулыя5

Як беларусы хочуць пакараць тых, хто чыніць рэпрэсіі? Вось што паказала апытанне пацярпелых21

Бэтмабіль шукае свайго бэтмена. Лімітаваную серыю легендарных супермашын выставілі на продаж

Новая небяспечная тактыка Расіі: разам са смяротнымі дронамі яна адначасова запускае беспілотнікі-прынады5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто

Галоўнае
Усе навіны →