Грамадства

ІТ-кампанія з офісам у Беларусі звальняе людзей з-за суда з амерыканцамі

Амерыканская кампанія Wellness Way падала ў суд на ІТ-кампанію Syberry з офісам распрацоўкі ў Мінску. Сутнасць прэтэнзій — невыкананне ўмоў кантракту.

Як расказалі dev.by на ўмовах ананімнасці супрацоўнікі Syberry, судовыя разборы ўжо адбіліся на камандзе. Праз вялікія судовыя выдаткі кампанія вымушаная скарачаць штат у офісах у РБ і Польшчы.

Кампанія Wellness Way працуе ў сферы аховы здароўя і мае сетку з 80+ клінік па аднаўленні здароўя. Штат кампаніі налічвае каля 200 супрацоўнікаў.

Як вынікае з дакументаў, з якімі ўдалося азнаёміцца dev.by, у 2021 годзе Wellness Way уклала пагадненне аб аказанні паслуг з Syberry.

Syberry — гэта сэрвісная кампанія з цэнтрам распрацоўкі ў Мінску і офісамі ў ЗША і Польшчы. Займаецца распрацоўкай заказнога софту для розных сфер (медыцыны, адукацыі, энергетыкі, будаўніцтва, фінансаў). Штат кампаніі налічвае каля 150 супрацоўнікаў. У асноўным працуе з заказчыкамі з ЗША.

Syberry мелася распрацаваць і ўкараніць сістэму праграмнага забеспячэння для Wellness Way.

Як сцвярджае адзін з супрацоўнікаў кампаніі з офісам у Мінску, «першапачаткова планавалася, што праект атрымаецца рэалізаваць на працягу паўгода. Але праз 2 года нават цяжка было выпусціць MVP, а потым кліент у прынцыпе закрыў праект». Гэта прымусіла амерыканскую кампанію звярнуцца ў суд.

Як вынікае з судовых дакументаў, у сваёй першапачатковай скарзе Wellness Way заявіла, што Syberry парушыла ўмовы кантракта, бо не змагла «завяршыць і належным чынам укараніць сістэму праграмнага забеспячэння».

Пазней амерыканская кампанія абвінаваціла Syberry ў наўмысным увядзенні ў зман і халатнасці. Нібыта, пачынаючы ад 2020 года, Syberry «рабіла ілжывыя рэкламныя аб’явы і ўводзіла ў зман адносна свайго вопыту і магчымасцяў па распрацоўцы праграмнага забеспячэння». Грунтуючыся на гэтай «недакладнай» інфармацыі, Wellness Way прыняла рашэнне ўкласці з Syberry пагадненне аб паслугах.

Журналісты адправілі запыт у Wellness Way з просьбай пракаментаваць сутнасць прэтэнзій да Syberry і судовыя разборы, а таксама расказаць, на які вынік разлічвае амерыканская кампанія. Таксама звярнуліся па каментары да Syberry. Адказы будуць апублікаваныя, калі выданне іх атрымае.

Што з камандай

Як сцвярджае супрацоўнік Syberry, на судовыя разборы кампанія вымушаная марнаваць вялікія фінансавыя рэсурсы. Праз гэта даводзіцца скарачаць людзей у беларускім і польскім офісах.

«Ідзе ціхае скарачэнне супрацоўнікаў. Пры гэтым многія праекты пакутуюць праз адсутнасць людзей. У працуючых супрацоўнікаў велізарныя перапрацоўкі і выгаранне. Цяперашнія кліенты незадаволеныя слабым перформансам каманд», — расказаў супрацоўнік.

Паводле яго слоў, дакладная колькасць людзей, якія трапілі пад скарачэнне ў двух офісах, невядомая, гэта нідзе не афішуецца. Складана і ацаніць агульны штат кампаніі.

«Думаю, што ў Польшчы працуе каля 50-70 спецыялістаў. Крыху больш, напэўна, у Беларусі. Асноўнае найманне было тут, бо ў Беларусі спецыялісты таннейшыя. І цяпер кампанія, наколькі я ведаю, спрабуе наняць новых людзей на нізкія заробкі. Пры гэтым людзям з вопытам, як я чуў, могуць прапанаваць джуноўскія зарплаты», — сцвярджае суразмоўца.

Паводле яго слоў, цяперашняя сітуацыя паўплывала на перагляд заробкаў для пакінутых супрацоўнікаў. «Спецыялістам падымаюць заробак не на тую суму, на якую дамовіліся ў рамках рэв’ю, а на меншую».

dev.by атрымалася звязацца з адным з супрацоўнікаў Syberry, які адносна нядаўна трапіў пад скарачэнне. Ён паведаміў, што кампанія не агучыла выразнай прычыны скарачэння. «Але, паводле чутак, гэта ўсё праз суд, туды ідуць усе грошы».

Паводле слоў суразмоўцы, спецыялістам, якія трапілі пад скарачэнне, далі магчымасць дапрацаваць 2-3 месяцы да свайго сыходу. Што тычыцца кампенсацый, то, як сцвярджае суразмоўца, кампанія «дадаткова нічога не выплачвае».

Ён таксама не валодае інфармацыяй, колькі супрацоўнікаў трапіла пад скарачэнне. Але пацвердзіў, што «людзей дзіка не хапае на ўсіх праектах».

Syberry працягвае наймаць

Нягледзячы на скарачэнні, Syberry працягвае наймаць людзей.

У прыватнасці, на rabota.by за апошні тыдзень кампанія размясціла 4 новыя вакансіі для працы ў Мінску — для інжынераў з вопытам 1-3 гады і Project Manager з вопытам 3-6 гадоў. 

Яшчэ больш вакансій (каля 20) размешчана на сайце кампаніі. Некалькі прапаноў тычыцца працы непасрэдна ў Беларусі або Польшчы, але ў апісанні большасці вакансій замест лакацыі пазначана anywhere.

Кампанія пераважна шукае Engineer (DevOps, QA Automation Lead, Senior.NET,.NET/Full-stack Software, Lead Frontend). Таксама кампаніі патрэбныя Middle Recruiter і Systems Analyst.

Каментары

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?5

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Каліфорніі вылавілі другую за паўгода трохметровую «рыбу Суднага дня» — яна прадказвае бяду6

Святлана Алексіевіч: Давайце спачатку возьмем уладу, а потым будзем вырашаць моўнае пытанне37

У Сухумі пратэстоўцы зносяць агароджу вакол парламента ВІДЭА5

Настаўніца з Барысава перавяла махлярам 75 тысяч рублёў6

«Пайшоў ты!» Першая лэдзі Бразіліі аблаяла Ілана Маска — той адказаў8

Расійскія ракеты раніцай не праляталі над Беларуссю

Беларуска сцвярджае, што прадстаўнік Ціханоўскай у Кіеве Манько скраў яе сабаку. Што?38

Галоўны рэдактар «СБ» паскардзіўся, што TikTok выдаліў больш за 20 акаўнтаў выдання10

Памёр першы саліст гурта «На-На»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?5

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Галоўнае
Усе навіны →