Грамадства

«Ніякага дачынення да статыстыкі гэтыя лічбы не маюць». Доктар Мартаў аб афіцыйных звестках Мінздароўя па хворых на кавід

Былы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі Уладзімір Мартаў падзяліўся з праектам «Філін» сваім меркаваннем аб новай кавіднай статыстыцы ўладаў.

Уладзімір Мартаў. Фота Аляксандра Веледзімовіча для партала «Имена»

Медык адзначыў, што з мінулага тыдня быў прыкметны выбуховы рост колькасці хворых.

«Такога ніколі яшчэ не было, а гэта ўжо пятая хваля. Гэта было відаць няўзброеным вокам: па аповедах сяброў, родных, калег-дактароў. Гэта было заўважна і, адпаведна, Міністэрства пачало мяняць лічбы», — сказаў Мартаў.

Суразмоўца нагадаў, што Міністэрства аховы здароўя памяняла правілы дыягностыкі, дазволіўшы ставіць дыягназ COVID пры наяўнасці клінічных і рэнтген-звестак без абавязковага ПЛР-тэставання.

«Лічбы Міністэрства ніколі не супадалі з лічбамі з месцаў. Напрыклад, калі я яшчэ працаваў загадчыкам, аднойчы ў мяне было сем памерлых у дзень. Быў такі перыяд. А Міністэрства падавала, што сем чалавек памерла па краіне. Зразумела, што на нейкім этапе ўсе гэтыя лічбы падвяргаліся карэкцыі. Таму ніякага дачынення да статыстыкі гэтыя лічбы не маюць. Гэта наогул нельга назваць статыстыкай. Але тое, што яны адбілі выбуховы рост — так, адбілі. Бо людзі бачаць, што адбываецца з імі і іх асяроддзем», — падзяліўся Мартаў.

Медык адзначыў, што ў першую хвалю кавід быў вельмі характэрным, а цяпер ён «выглядае, як ВРВІ, як банальная прастуда»:

«І калі ў першую хвалю мы прызналі інфекцыю асабліва небяспечнай, што гэта сур'ёзная справа, то ў наступныя хвалі не відаць, што мы ўспрымаем гэта сур'ёзна. А гэтую хвалю мы і зусім сустракаем з шапказакідальніцкім настроем, маўляў, само пройдзе, усе павінны перахварэць, нічога страшнага. Насамрэч, гэта няпраўда, мы яшчэ не ведаем усіх аддаленых наступстваў, калі ўсе перахварэюць. Адпаведна, калі усё не так страшна, то можна не ўкладвацца, не прыкладваць ніякіх інтэлектуальных намаганняў па рашэнні гэтага сур'ёзнага выкліку. Для нас гэта не выклік, абсалютна».

@nashanivanews У Расіі затрымалі вядомага беларускага доктара Мартава. На радзіме ў Беларусі яму пагражае турма беларусь #лукашенко #новостибеларуси #беларускаямова #белорусы #медицина #нашаніва #беларусьновости ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Чытайце таксама:

Як лячыць амікрон у хатніх умовах? Запісалі парады доктара Мартава

Каментары

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць2

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Усе навіны →
Усе навіны

У лабавым сутыкненні ў Гродне пацярпелі пяць чалавек

У Чарнагорыі ў першы дзень новага года стралок забіў як мінімум 12 чалавек1

Памёр «чорны палкоўнік» Віктар Алксніс1

Аднаго называлі беларускім Шаляпіным, а другога — залатым голасам Беларусі. Але жыцці абодвух артыстаў трагічна абарваліся

Кім быў мужчына, які ўехаў у натоўп людзей у Новым Арлеане3

Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі

Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?20

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей22

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць2

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Галоўнае
Усе навіны →