Эканоміка33

У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць

Людзі, якія часта загадзя закупляюцца ікрой да святаў, заўважылі, што яна незвычайна падаражэла.

«Сёння на касе не магла паверыць, што аддаю 60 рублёў чыста на бутэрброды, а гэта ж не мяса», — напісала чытачка «Анлайнера». Адкуль такія цэны? 

Цэны на чырвоную ікру ўзляцелі. Фота тут і далей: «Анлайнер»

Па назіраннях чытачкі, цяпер ікры «танней за 25 рублёў за слоік не знайсці». А тая, што прыгажэйшая, — па 40, 50 рублёў і больш за слоічак.

Журналісты прайшліся па крамах, каб паглядзець асартымент.

За 311 рублёў, напрыклад, прадаюць амаль паўкілаграма ікры.

У канцы мінулага года «Анлайнер» фіксаваў ікраныя цэны: ніжняя планка для натуральнага прадукту была ад 150 рублёў за кілаграм. Гэта значыць, што маленькі слоічак вагой 95-105 грамаў можна было купіць недзе за 15 рублёў. Гэта мінімум, ікры па 40-50 рублёў за слоічак таксама хапала.

Цяпер такіх цэн журналісты не знайшлі.

Па звестках Белстата, з пачатку года цэны на ікру выраслі на 32%.

На Камароўцы таксама пацвярджаюць, што цэны падраслі. Самую танную ікру там прадаюць па 25 рублёў за 100 грамаў.

Што здарылася?

Калі коратка: прычыны знешнія. Кошт ікры залежыць ад аб'ёмаў вылаўленай рыбы, а ў гэтым годзе ў Расіі яны меншыя, чым звычайна.

Пад нізкім вылавам маюць на ўвазе 250-260 тыс. тон, прытым што ў мінулым годзе вылаў быў на ўзроўні 600 тыс. тон. Расійскія СМІ пішуць, што вылаў гэтага года можа стаць найгоршым за 20 гадоў, а акрамя ікры, можа падаражэць і чырвоная рыба. З-за росту цэн у кастрычніку на 25% у Расіі абмяркоўвалі абмежаванне экспарту ікры, але пакуль ніякіх рашэнняў не прынята. Ценявога бана таксама няма, ні ў крамах, ні на Камароўцы на перабоі з пастаўкамі не скардзіліся.

У Беларусь прыязджае якраз расійская ікра — прынамсі цяпер назіраецца такая карціна, іншага імпарту ў крамах журналісты не знайшлі.

У няцотныя гады вылаў звычайна высокі, а ў цотныя — нізкі, але попыт на ікру не падаў, таму цэны і пайшлі ўверх. У мінулым годзе ў Расіі ікры было, наадварот, больш, чым звычайна, таму цэны нават знізіліся.

Што скажа ікраны бізнэс?

Удзельнікі рынка пацвердзілі Onlíner, што цэны на ікру падраслі, і звязана гэта з тым, што прыехала ікра ўжо 2024 года, гэта значыць з новага вылаву, які меншы за папярэдні.

— Усё дакладна, сёлета мы адзначаем значны рост цэн на чырвоную ікру. Дзесьці на рынку яшчэ ёсць ікра «старога вылаву» — 2023 года, на яе можа быць выгадная цана, але большасць гульцоў на рынку ўжо выкарыстоўваюць ікру 2024 года вылаву, якая значна падрасла ў кошце, — распавялі ў John Dory.

Здабыча ласосевых рыб для вытворчасці ікры ідзе, як правіла, з чэрвеня па верасень, у гэтым жа годзе «рыбалка» скончылася ўжо ў жніўні.

— Таксама нашы пастаўшчыкі з РФ адзначаюць, што гэты сезон у параўнанні з сезонам-2023 быў не лепшым і рыбы вылавілася значна менш, чым чакалася, а выдаткі вытворцы панеслі з задзелам на вялікі вылаў. Тым не менш адзначым, што ўлоў-2024 прыкладна супастаўны па аб'ёме з 2022 годам, а ў 2023-м назіралася прыкладна двухразовае павелічэнне аб'ёму спажывання чырвонай ікры ў РФ.

— Рост цэн — гэта агульнасусветная тэндэнцыя. Кошт закупкі сыравіны, гэта значыць ікры, вырас у сярэднім у два разы, — распавёў іншы ўдзельнік рынку.

Што ўсё ж такі чакаць перад Новым годам? У сетцы John Dory даюць прагноз, што навагоднія святы ніяк не паўплываюць на цэны. «Больш за тое, мы будзем імкнуцца да зніжэння цэн», — паабяцалі ў кампаніі.

Яшчэ адзін пастаўшчык заўважыў, што ў снежні мінулага года ікра, наадварот, патаннела, але ніхто гэтага не заўважыў (паводле звестак Белстата, за год цэны знізіліся на 4,5%). Ён падзяліўся меркаваннем, што асноўны рост цэн ужо здарыўся ў кастрычніку — пачатку лістапада, калі прыехала ікра свежага вылаву.

«Цана сфармавалася, пра нізкі вылаў усё зразумела, і рынак ужо адрэагаваў тымі цэннікамі, якія вы бачыце. Вельмі малаімаверна, што будзе яшчэ адно павышэнне, каб трэба было бегчы ў крамы цяпер», — сказаў удзельнік рынку.

Каментары3

  • аблезлы умка
    18.11.2024
    не ведаю, як у каго, у нас на НГ стале будзе ікра заморская кабачковая.. і тое гэта ў лепшым выпадку
  • Казлынах
    18.11.2024
    Толькі хацеў ікры паесці...
  • ік..ік..ра
    18.11.2024
    Казлынах, дык вось жа - "Икра красная" -
    https://opt.unistore.by/catalog/item_850638.html
    2р.09к. , а на распрадажы 1.99р.
    а на сметніцы дык увогуле бясплатна

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?6

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Усе навіны →
Усе навіны

Не толькі сякеры: МТЗ збіраецца вырабляць рапсавы алей5

Махляры прымусілі мінчанку цалкам распрануцца перад камерай

У Каліфорніі вылавілі другую за паўгода трохметровую «рыбу Суднага дня» — яна прадказвае бяду6

Святлана Алексіевіч: Давайце спачатку возьмем уладу, а потым будзем вырашаць моўнае пытанне37

У Сухумі пратэстоўцы зносяць агароджу вакол парламента ВІДЭА5

Настаўніца з Барысава перавяла махлярам 75 тысяч рублёў6

«Пайшоў ты!» Першая лэдзі Бразіліі аблаяла Ілана Маска — той адказаў8

Расійскія ракеты раніцай не праляталі над Беларуссю

Беларуска сцвярджае, што прадстаўнік Ціханоўскай у Кіеве Манько скраў яе сабаку. Што?38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?6

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Галоўнае
Усе навіны →