Здарэнні22

У Мінску бармэн пасварыўся з сябрам і разграміў дзевяць машын з дапамогай сметніцы

Ён біў па прыпаркаваных аўто рукамі, нагамі і нават жалезнай урнай.

Ілюстрацыйнае фота

Жыхары дамоў па вуліцах Галубка і Аладавых раніцай заўважылі, што адразу ў дзевяці машын, якія стаялі на паркоўцы ў двары, пашкоджаныя вокны, люстэркі, кузаў і салоны. Аказалася, усяму віной сварка сяброў.

24-гадовы бармэн тым вечарам пасварыўся з сябрам і вырашыў напіцца. Пад градусам хлопец адправіўся гуляць па начным горадзе. 

Раптам бармэну захацелася спагнаць злосць на прыпаркаваных у чужым двары аўтамабілях. Ён стаў граміць машыны: біў па іх рукамі, нагамі і іншымі прадметамі, якія былі пад рукой, у тым ліку сметніцай.

Затым хлопец забраўся ў адну з машын і праехаў некалькі метраў, выкарыстоўваючы кнопку стартара. Пасля гэтага ён выйшаў з аўто і ўцёк.

Цяпер на бармэна распачалі крымінальную справу.

Каментары2

  • Зялёны чалавечак
    18.11.2024
    А чаго п'еш? Не піў бы - не было бы праблем
  • Жаль
    18.11.2024
    Аутистический спектр с высокой вероятностью. То что называется autistic meltdown. Жаль что никто этого не поймет. Мог бы возможно проконтролировать если бы не пил. Но все равно бедняга. Владельцам машин от этого не легче конечно.

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?10

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расонскім раёне перакулілася лодка, загінулі рыбакі

«Якіх нерваў гэта каштавала!» Ці лёгка дачакацца машыну з Кітая?1

Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь49

«Паняцця «прабачыць» не будзе». Ігар Кізім — пра Беларусь на пасляваенных перамовах42

«Нядобрыя навіны». Шольц распавёў пра сваю тэлефонную размову з Пуціным5

Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра13

У Берліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расійскай апазіцыяй9

Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі7

Аргенцінскі цуд. Як Мілей утаймаваў інфляцыю менш чым за год15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?10

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Галоўнае
Усе навіны →