Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow
Пасля навіны, што Джо Байдэн дазволіў Украіне наносіць удары па Расіі амерыканскімі ракетамі далёкага радыусу дзеяння, амаль адразу з'явілася навіна, што Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow.
Інфармацыю пра гэта паведаміла французскае выданне Le Figaro.
Storm Shadow / SCALP-EG — брытана-французская крылатая ракета вялікай далёкасці. Storm Shadow — яе брытанская назва ракеты, французскі варыянт ракеты пазначаецца абрэвіятурай SCALP-EG (фр. Système de croisière conventionnel autonome à longue portée Emploi General — шматмэтавая высокадакладная крылатая ракета вялікай далёкасці з аўтаномным навядзеннем).
Далёкасць палёту ракеты дасягае 560 км, але Украіне ракеты такой далёкасці не перадавалі.
Каментары
Брянск, Смоленск, срочно объявляйте о референдуме о независимости и создании Смоленской Республики.